Галоўная / Навiны

Праца Мінэканомікі. Галоўныя падзеі, праекты, вынікі тыдня

20/09

 

  • Міністр эканомікі Юрый Чабатар прыняў удзел у пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў па пытанню “Аб эфектыўнасці мер, што прымаюцца Мінтрансам, па выкананні ў першым паўгоддзі 2024 г. пастаўленых задач і даведзеных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця і планах работы на другое паўгоддзе 2024 г."
  • Міністр эканомікі Юрый Чабатар прыняў удзел у Беларускім інвестыцыйным форуме-2024 у г.Гомель: выступіў з прывітальным словам і ўдзельнічаў у панэльных дыскусіях форуму
  • Міністр эканомікі Юрый Чабатар "на палях" Беларускага інвестыцыйнага форуму-2024 пракаментаваў журналістам новыя падыходы да дзяржаўнага рэгулявання інвестыцыйнай дзейнасці, значэнне новых механізмаў падтрымкі, укаранёных абноўленым Законам "Аб інвестыцыях"
  • Міністр эканомікі Юрый Чабатар прыняў удзел і выступіў з прывітальным словам на ўрачыстай цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў і лаўрэатаў конкурсу "Імпартазамяшчэнне".
  • Міністр эканомікі Юрый Чабатар расказаў журналістам аб задачах конкурсу "Імпартазамяшчэнне".
  • Апублікавана на сайце Мінэканомікі віншаванні Міністра эканомікі з Днём народнага адзінства
  • Пад старшынствам Першага намесніка Міністра эканомікі Андрэя Картуна праведзена серыя рабочых сустрэч у анлайн-фармаце з прадстаўнікамі мясцовых органаў улады, аблвыканкамаў і дэлегатамі Усебеларускага народнага сходу, прысвечаных праекту Нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця на перыяд да 2040 года.
  • Першы намеснік Міністра эканомікі Андрэй Картун прадставіў Мінэканомікі на навучальным семінары-практыкуме для ідэалагічнага актыву Беларусі.
  • намеснік Міністра эканомікі Марыя Мажынская наведала з рабочай паездкай Магілёўскую вобласць і азнаёмілася з ходам рэалізацыі інвестпраектаў у рамках праграмы "Адзін раён-адзін праект".
  • намеснік Міністра эканомікі Марыя Мажынская і начальнік галоўнага ўпраўлення эканомікі прамысловасці Мінэканомікі Уладзімір Лабанаў прынялі ўдзел у пасяджэнні Камісіі па пытаннях прамысловай палітыкі
  • намеснік Міністра эканомікі Алеся Абраменка прыняла ўдзел у 103-м пасяджэнні Эканамічнага савета Садружнасці Незалежных Дзяржаў, якое праходзіла ў вочным рэжыме ў г. Масква.
  • дырэктар Дэпартамента па прадпрымальніцтве Вольга Русіновіч прыняла ўдзел і выступіла з дакладам аб навацыях заканадаўства ў частцы рэфармавання прадпрымальніцкай дзейнасці на пленарным пасяджэнні XVIII Гомельскага эканамічнага форуму
  • На сайце Адзінага дзяржаўнага рэестра звестак аб банкруцтве размешчаны каментарыі дырэктара Дэпартамента па санацыі і банкруцтве Юрыя Тараканава аб неабходнасці актыўнага выкарыстання магчымасцей па абароне асоб, чые правы закранаюцца рашэннем сходу крэдытораў, а таксама аб актыўным узаемадзеянні кіраўнікоў і органаў улады ў правядзенні працэдур санацыі і ліквідацыі.
  • намеснік дырэктара Дэпартамента па прадпрымальніцтве Ірына Бабачонак у інтэрв'ю тэлеканалу «Беларусь 1» распавяла аб задачах рэформы рамеснай дзейнасці
  • начальнік галоўнага ўпраўлення эканомікі прамысловасці Уладзімір Лабанаў прыняў удзел у нарадзе па абмеркаванні прапаноў па перспектыўных напрамках супрацоўніцтва ў рамках сумеснай работы па імпартазамяшчэнні ў ЕАЭС
  • начальнік галоўнага ўпраўлення інвестыцыйнай палітыкі Мінэканомікі Ірына Калянчак узнагароджана Ганаровай граматай Міністэрства эканомікі і Падзякай Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу
  • намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення інвестыцыйнай палітыкі Аляксандр Адзінец расказаў аб новых падыходах да дзяржаўнага рэгулявання інвестыцыйнай дзейнасці, замацаваных абноўленым Законам "Аб інвестыцыях", на XVIII Гомельскім міжнародным эканамічным форуме
  • намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення інвестыцыйнай палітыкі Аляксандр Адзінец даў тлумачэнні аб асаблівасцях новых механізмаў падтрымкі інвестпраектаў, укаранёных абноўленым Законам "Аб інвестыцыях", на Беларускім інвестыцыйным форуме-2024 у г. Гомель
  • Начальнік упраўлення базавых галін прамысловасці галоўнага ўпраўлення эканомікі прамысловасці Мінэканомікі Юрый Іваноў і яго намеснік Андрэй Цярэшчанка прынялі ўдзел у рабочай сустрэчы ў Мінпраме па разглядзе перспектыў развіцця ААТ «Амкадор» - УКХ»
  • начальнік Магілёўскага тэрытарыяльнага аддзела па санацыі і банкруцтве Канстанцін Барауля расказаў аб выніках работы ў 1-м паўгоддзі па прадухіленню рызык неплацежаздольнасці прадпрыемстваў вобласці
  • супрацоўнікі галоўнага ўпраўлення ўстойлівага развіцця Мінэканомікі наведалі экспазіцыю ІІ Міжнароднай выставы «НАШ ДОМ»
  • супрацоўнікі Мінэканомікі прынялі ўдзел у патрыятычным форуме ў "Мінск-арэне", прымеркаваным да Дня народнага адзінства
  • супрацоўнікі Мінэканомікі прынялі ўдзел у квэст-віктарыне, прымеркаванай да Дня народнага адзінства, які праходзіў на пляцоўцы Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Маскоўскага раёна г. Мінска
  • у Мінэканомікі адбылася сустрэча калектыву Міністэрства з выкладчыкам кафедры крыніцазнаўства гістарычнага факультэта БДУ Сяргеем Каўнам на тэму "Мы разам назаўжды: да 85-годдзя ўз'яднання Заходняй Беларусі і БССР"
  • у Мінэканомікі праведзены конкурс дзіцячага малюнка, прымеркаваны да Дня народнага адзінства
  • апублікавана на сайце Мінэканомікі інфармацыя аб дынаміцы асноўных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны ў студзені-жніўні. 

Тэгі