Праца Мінэканомікі. Галоўныя падзеі, праекты, вынікі тыдня
Міністр эканомікі Юрый Чабатар выступіў на пасяджэнні парламенцкай групы супрацоўніцтва Савета Рэспублікі Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь і Сената Олій Мажліса Рэспублікі Узбекістан у рамках II узбекска-беларускага жаночага бізнес-форуму
Міністр эканомікі Юрый Чабатар выступіў з дакладам на тэму "Фарміраванне эколагаарыентаванай палітыкі ў мэтах развіцця нізкавугляроднай і рэсурсаэфектыўнай эканомікі ў Рэспубліцы Беларусь" на пленарным пасяджэнні II узбекска-беларускага жаночага бізнес-форуму "Ад традыцыйнага да "зялёнага" бізнесу"
Міністр эканомікі Юрый Чабатар адказаў на пытанні журналістаў аб развіцці двухбаковага супрацоўніцтва Беларусі і Узбекістана на палях II узбекска-беларускага жаночага бізнес-форуму
Міністр эканомікі Юрый Чабатар прыняў удзел у пасяджэнні наглядальнай рады ААТ «МАЗ»
Міністр эканомікі Юрый Чабатар наведаў Дзіцячы дом-інтэрнат для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця ў г. Мінску і прыняў удзел ва ўрачыстай лінейцы, прысвечанай Дню ведаў
намеснік Міністра эканомікі Алеся Абраменка выступіла з прывітальным словам на цырымоніі адкрыцця "Выставы кітайскіх тавараў і паслуг - 2024" у Індустрыяльным парку "Вялікі камень"
намеснік Міністра Уладзімір Навумовіч прыняў удзел у пасяджэнні рэспубліканскай камісіі па кантролі за ажыццяўленнем разлікаў за прыродны газ, электрычную і цеплавую энергію пад старшынствам Намесніка Прэм'ер-Міністра Віктара Каранкевіча
намеснік Міністра Уладзімір Навумовіч прыняў удзел у пасяджэнні Рэспубліканскай міжведамаснай камісіі па ўстанаўленні, размеркаванні, вызваленні і канфіскацыі квот на стварэнне ўстановак па выкарыстанні аднаўляльных крыніц энергіі ў Міністэрстве энергетыкі
намеснік дырэктара Дэпартамента па прадпрымальніцтву Ірына Бабачонак расказала аб ключавых навацыях Указа Прэзідэнта ад 21 жніўня 2024г. №328 у частцы рамеснай дзейнасці ў эфіры ток-шоу "По сущесту" тэлеканала "СТВ"
намеснік дырэктара Дэпартамента па санацыі і банкруцтву Марыя Пакала прыняла ўдзел у нарадзе па пытанні забеспячэння своечасовай выплаты заработнай платы, праведзенай Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны
начальнік галоўнага ўпраўлення эканомікі прамысловасці Мінэканомікі Уладзімір Лабанаў і кансультант упраўлення базавых галін прамысловасці Ганна Чыкун прынялі ўдзел у нарадзе, арганізаванай Мінбудархітэктуры па асобных пытаннях забеспячэння цэментных заводаў хоперамі-цэментавозамі
начальнік упраўлення па санацыі і банкруцтве па г. Мінску і Мінскай вобласці Андрэй Гапановіч пракаментаваў вынікі працы па аднаўленні плацежаздольнасці ААТ «Будмаш»
апублікаваная на сайце інфаграфіка па абноўленым Законе «Аб інвестыцыях» з алгарытмам дзеянняў для выкарыстання новых механізмаў падтрымкі інвестпраектаў
у сацсетках Мінэканомікі размешчана інфармацыя аб выніках рэалізацыі норм абноўленага заканадаўства аб урэгуляванні неплацежаздольнасці ў Гродзенскай вобласці
размешчана на сайце паведамленне аб выніках кан'юнктурнага апытання кіраўнікоў прампрадпрыемстваў, праведзенага НДЭІ Мінэканомікі ў жніўні.