Галоўная / Навiны

Праца Мінэканомікі. Галоўныя падзеі, праекты, вынікі тыдня

02/08

 Міністр эканомікі Юрый Чабатар выступіў з дакладам на пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў пад старшынствам Прэм'ер-міністра Рамана Галоўчанкі, дзе разглядаўся праект прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 2025 год

Міністр эканомікі Юрый Чабатар пракаментаваў журналістам ключавыя аспекты праекта прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 2025 год

Пад кіраўніцтвам Міністра эканомікі Юрыя Чабатара праведзена рабочая сустрэча з Міністрам архітэктуры і будаўніцтва Русланам Пархамовічам, дзе абмеркавалі прагнозныя параметры гэтага ведамства на 2025 год

Міністр эканомікі Юрый Чабатар прыняў удзел ва ўрачыстым мерапрыемстве ў гонар 30-годдзя з дня ўтварэння Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

пад старшынствам намесніка Міністра эканомікі Уладзіміра Навумавіча адбылося чарговае пасяджэнне рабочай групы па выпрацоўцы новых падыходаў да рэгулявання гаспадарчай дзейнасці

намеснік дырэктара Дэпартамента па прадпрымальніцтве Ірына Бабачонак прыняла ўдзел у пасяджэнні падгрупы, якая разглядае адміністрацыйныя працэдуры ў дачыненні да грамадзян, якая дзейнічае ў рамках рабочай групы па выпрацоўцы новых падыходаў да рэгулявання гаспадарчай дзейнасці, арганізаваным на пляцоўцы Міністэрства юстыцыі

Начальнік галоўнага ўпраўлення эканомікі прамысловасці Мінэканомікі Уладзімір Лабанаў прыняў удзел у нарадзе па пытанні рэфармавання холдынгу "BYSPAN"

Начальнік галоўнага ўпраўлення ўстойлівага развіцця Мінэканомікі Алена Васілеўская прыняла ўдзел у пасяджэнні рэспубліканскай камісіі па кантролі за ажыццяўленнем разлікаў за прыродны газ, электрычную і цеплавую энергію пад кіраўніцтвам Намесніка Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Пятра Пархомчыка

Намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення эканомікі прамысловасці Таццяна Чорная прадставіла пазіцыю Мінэканомікі на нарадзе па разглядзе асобных пытанняў у частцы прамысловай палітыкі ў рамках ЕАЭС

намеснік начальніка ўпраўлення развіцця прамысловасці галоўнага ўпраўлення эканомікі прамысловасці Мінэканомікі Таццяна Недасек прыняла ўдзел у пасяджэнні Савета канцэрна "Беллегпрам" на базе ААТ "Камволь", на якім падведзены вынікі работы арганізацый канцэрна ў першым паўгоддзі 2024 г. і вызначаны задачы развіцця на 2-ае паўгоддзе.

начальнік сектара сярэднетэхналагічных галін прамысловасці галоўнага ўпраўлення эканомікі прамысловасці Вольга Сакалоўская прыняла ўдзел у пасяджэнні Савета канцэрна "Белнафтахім" на базе ААТ "Светлагорск Хімвалакно", на якім падведзены вынікі работы арганізацый канцэрна "Белнафтахім" у першым паўгоддзі 2024 г. і вызначаны задачы па выкананні прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2-е паўгоддзе

супрацоўнікамі галоўнага ўпраўлення метадалогіі і каардынацыі дзяржаўных праграм Мінэканомікі распрацаваны і размешчаны на сайце гайд па фарміраванні пераліку дзяржпраграм на 2026-2030 гады

калектыў Міністэрства на сустрэчы з навуковым супрацоўнікам Навукова-даследчага інстытута тэорыі і практыкі дзяржаўнага кіравання Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь Анатолем Рашчанкам абмеркаваў лёсавызначальную падзею ў гісторыі беларускай дзяржаўнасці – 30-годдзе інстытута прэзідэнцтва

апублікавана на сайце інфармацыя да Пастановы Савета Міністраў ад 26 ліпеня 2024 г. № 547 «Об урегулировании споров (разногласий), возникших между инвесторами и Республикой Беларусь и связанных с осуществлением инвестиций»

у рубрыцы "Лічбы і факты" апублікавана інфармацыя аб дынаміцы экспарту тавараў у першым паўгоддзі.

Тэгі