Галоўная / Навiны

Праца Мінэканомікі. Галоўныя падзеі, праекты, вынікі тыдня

12/07

• пад кіраўніцтвам Першага намесніка Міністра эканомікі Андрэя Картуна праведзены пагаджальныя нарады з прадстаўнікамі галіновых ведамстваў па праекту Мэтавага плана на 2025 год

• пад кіраўніцтвам намесніка Міністра эканомікі Таццяны Бранцэвіч, з удзелам начальніка галоўнага ўпраўлення рэгіянальнага развіцця і маёмасных адносін Таццяны Андрэевай адбылася нарада з аблвыканкамамі і Мінскім гарвыканкамам па ўзгадненню параметраў развіцця тэрыторый на 2025 год

намеснік Міністра эканомікі Таццяна Бранцэвіч правяла рабочую сустрэчу з Міністрам сям'і, працы і сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Башкартастан Ленарай Івановай па абмене вопытам у пытаннях пагашэння запазычанасці па заработнай плаце арганізацыямі-банкрутамі

• намеснік Міністра эканомікі Таццяна Бранцэвіч і дырэктар Дэпартамента па прадпрымальніцтву Вольга Русіновіч прынялі ўдзел у Міжнароднай бізнес-канферэнцыі «Субкантрактацыя праз пабудову камунікацый і кааперацый. Нефармальная адукацыя жанчын-прадпрымальнікаў» у г. Віцебск

•намеснік Міністра эканомікі Марыя Мажынская прыняла ўдзел у Х пасяджэнні Савета па прамысловай палітыцы дзяржаў - удзельніц Садружнасці незалежных дзяржаў у г. Екацярынбург, Расійская Федэрацыя

• намеснік Міністра эканомікі Марыя Мажынская прыняла ўдзел у Міжнароднай прамысловай выставе «ІННАПРОМ», выступіла з дакладам на секцыі «Тэхналагічнае лідэрства - новыя гарызонты»

• начальнік галоўнага ўпраўлення эканомікі прамысловасці Уладзімір Лабанаў прадставіў Мінэканомікі на нарадзе ў Міністэрстве фінансаў па пытанні рэарганізацыі дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў холдынгу "BYSPAN"

• намеснік дырэктара Дэпартамента па прадпрымальніцтве Руслан Невяровіч даў інтэрв'ю тэлеканалу «Беларусь 1», распавёўшы аб падтрымцы бізнесу ў рамках Дзяржаўнай праграмы «Малое і сярэдняе прадпрымальніцтва» на 2021-2025 гады

• начальнік упраўлення ўдасканалення дзелавога асяроддзя Дэпартамента па прадпрымальніцтве Анастасія Васільеўна прыняла ўдзел у праграме Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё «Актуальны мікрафон», прысвечанай пытанням прадпрымальніцкай дзейнасці

• дэлегацыя Мінэканомікі на чале з Міністрам эканомікі Юрыем Чабатаром наведала Мемарыяльны комплекс «Трасцянец»

• кансультант галоўнага ўпраўлення стратэгічнага развіцця і міжнароднага супрацоўніцтва Вікторыя Лебедзева правяла семінар на тэму павышэння фінансавай граматнасцідля кліентаў Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Маскоўскага раёна г. Мінска ў рамках узаемадзеяння Мінэканомікі з Цэнтрам па правядзенні інфармацыйна-асветніцкай работы і дапамогі сацыяльна неабароненым катэгорыям насельніцтва

• апублікаваны на сайце міністэрства каментарый да Закона Рэспублікі Беларусь ад 8 студзеня 2024 г. № 350-З

Тэгі