Галоўная / Навiны

Прааналізавана дынаміка працэдур неплацежаздольнасці і банкруцтва за 9 месяцаў 2024-га

13/12
 

У параўнанні з аналагічным перыядам 2023-га:

колькасць спраў аб банкруцтве ў шэрагу абласцей істотна знізілася: у Гомельскай (на трэць), Магілёўскай і Віцебскай (на чвэрць), у Гродзенскай - на 18,8 працэнта,

механізмы аздараўлення ў рамках працэдуры санацыі часцей прымяняюцца прадпрыемствамі прамысловага сектара,

асноўнымі ініцыятарамі адкрыцця працэдур у дачыненні да даўжнікоў выступаюць падатковыя органы (33%), ліквідатары або ліквідацыйныя камісіі (24%), а таксама органы ФСАН (20%).

Больш падрабязна аб даследаванні Дэпартамента па санацыі і банкруцтве – у «Бюлетэне па справах аб неплацежаздольнасці і банкруцтве».

Тэгі