Паважаныя калегі! Дарагія суайчыннікі! Ад усёй душы віншуем вас са святам!
Кастрычнік 1917-га падарыў беларусам унікальны шанц стаць паўнапраўнымі гаспадарамі на сваёй зямлі. І нашы продкі здолелі ў поўнай меры ім скарыстацца, пабудаваўшы дзяржаву, заснаваную на прынцыпах сацыяльнай справядлівасці і павагі да людзей працы.
У найкарацейшыя па гістарычных мерках тэрміны, насуперак усім цяжкасцям і выпрабаванням, маладая Беларусь прадэманстравала ўражальныя вынікі ў сваім развіцці, стала індустрыяльнай эканомікай з уласнай магутнай навуковай школай, багатай гісторыка-культурнай спадчынай, краінай, камфортнай для жыцця.
Сёння наша чарга ствараць лепшую будучыню суверэннай Рэспублікі Беларусь. І мы выконваем гэтую ганаровую місію, захоўваючы пераемнасць і базавыя асновы нацыянальнай сацыяльна-эканамічнай мадэлі, прымнажаючы дасягненні бацькоў і дзядоў, разумна адаптуючыся да новых рэалій.
Шчыра жадаем вам і вашым блізкім моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, поспехаў у працы ў імя Айчыны!