Падведзены вынікі конкурсу «Імпартазамяшчэнне»
Экспертнай камісіяй у складзе прадстаўнікоў Мінэканомікі, Беларускага фонду фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў, а таксама дзелавой супольнасці, пад старшынствам намесніка Міністра эканомікі Уладзіміра Навумавіча вызначаны пераможцы і лаўрэаты конкурсу па выніках дзейнасці за 2023 год.
Гэты конкурс праводзіцца ўжо другі год і накіраваны на папулярызацыю пазітыўнага вопыту айчынных вытворцаў, якія рэалізавалі бізнес-ідэі па выпуску імпартазамяшчальнай прадукцыі і ўдзельнічаюць у кааперацыйных ланцужках буйных прамысловых прадпрыемстваў краіны.
Пераможцамі конкурсу прызнаны:
У намінацыі «Заказчык года»:
сумеснае таварыства з абмежаванай адказнасцю «БОНШЕ».
У намінацыі «Вытворца года»:
таварыства з абмежаванай адказнасцю «ЮстаПласт»;
адкрытае акцыянернае таварыства «Піваварная кампанія «Аліварыя»;
закрытае акцыянернае таварыства «Аўгуст-бел»;
прыватнае вытворчае унітарнае прадпрыемства «Завод горнага машынабудавання».
Лаўрэатамі конкурсу прызнаны:
У намінацыі «Заказчык года»:
сумеснае таварыства з абмежаванай адказнасцю «СТІМ Брэст»;
адкрытае акцыянернае таварыства «Чырвоны харчавік».
У намінацыі «Вытворца года»:
сумеснае прадпрыемства адкрытае акцыянернае таварыства «Спартак»;
адкрытае акцыянернае таварыства «Жлобінская швейная фабрыка»;
адкрытае акцыянернае таварыства «САТУРН-1 г. Жыткавічы»;
адкрытае акцыянернае таварыства «ЛМЗ Універсал»;
таварыства з абмежаванай адказнасцю «Спецаўтатэхніка».
Пераможцы і лаўрэаты будуць узнагароджаны дыпломамі і памятнымі прызамі Конкурсу.
Віншуем найлепшых з лепшых у імпартазамяшчэнні і жадаем ім новых камерцыйных поспехаў і перспектыўных праектаў!