Падтрымка сям'і - адзін з найважнейшых прыярытэтаў развіцця нашай краіны
12/11
«Інфармацыйная гадзіна» з вядомымі людзьмі, экспертамі, «лідэрамі меркаванняў» стала добрай традыцыяй Мінэканомікі.
Сёння на сустрэчы калектыву з аналітыкам Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў Марынай Андрыяшка абмеркавалі пытанні сямейнага выхавання, трансфармацыі інстытута шлюбу, навацыі заканадаўства, накіраваныя на падтрымку сем'яў і гарманічнае развіццё нашых дзяцей.