Галоўная / Навiны

Падрыхтаваны першы драфт Канцэпцыі Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2026-2030 гг.

20/12

На пляцоўцы Мінэканомікі 18-20 снежня 2024 г. адбылася серыя працоўных сустрэч з дзяржорганамі па ўзгадненні праекта Канцэпцыі Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на будучую пяцігодку.

Дакумент быў падрыхтаваны рабочымі групамі, створанымі пры Мінэканомікі, куды ўвайшлі эксперты ключавых ведамстваў краіны, прадстаўнікі навуковай і дзелавой супольнасці.

У праекце ў якасці прыярытэтаў прапанаваны:

тэхналагічны рывок – забеспячэнне суверэнітэту ў крытычна важных вытворчасцях на базе "Індустрыя 4.0" і штучнага інтэлекту;

інвестыцыйны манеўр – прыярытэзацыя інвесціравання ў праекты з высокім мультыплікатыўным эфектам;

кадры будучыні – фарміраванне кадравага патэнцыялу пад патрэбнасці лічбавай эканомікі;

праактыўны экспарт – інтэнсіўнае гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва з перспектыўнымі краінамі Паўднёва-Усходняй Азіі, Блізкага Усходу, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі;

рэгіёны для чалавека – стварэнне экалагічна бяспечных і развітых рэгіёнаў з высокімі стандартамі якасці жыцця;

Праца над праектам Канцэпцыі будзе працягнута. У сакавіку 2025 г. дакумент павінен быць унесены ва Урад. 
Тэгі