Галоўная / Навiны

НСУР-2040: Беларусь працягне прытрымлівацца траекторыі ўстойлівага экалагічнага развіцця

15/10

Працягваем расказваць аб тым, якім бачыцца аблічча будучыні нашай краіны праз прызму Нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця Рэспублікі Беларусь да 2040 года.

«Тры кіты» устойлівага экалагічнага развіцця:

забеспячэнне бяспечнага і экалагічна чыстага навакольнага асяроддзя

захаванне і рацыянальнае выкарыстанне прыродных рэсурсаў

развіццё цыркулярнай эканомікі.

У сферы экалагічнай бяспекі прыярытэтам з'яўляецца мінімізацыя негатыўных наступстваў кліматычных змен, зніжэнне шкодных выкідаў у навакольнае асяроддзе, фармаванне экалагічнай культуры.

«Зялёны» вектар развіцця прадугледжвае з'яўленне ўсё большай колькасці рэсурсаэфектыўных і больш чыстых вытворчасцей, дзе адходы актыўна выкарыстоўваюцца ў якасці другаснай сыравіны. Гэтаму будуць садзейнічаць шэраг дзейсных стымулаў: «зялёнае» падаткаабкладанне, «зялёныя» дзяржаўныя закупкі, інструменты падтрымкі «зялёнага»фінансавання і інш.

Ставяцца задачы па павелічэнні да 2040 года долі асабліва ахоўных прыродных тэрыторый да 9,3 працэнта, павышэнню ўдзельнай вагі паверхневых водных аб'ектаў, якія маюць «добры» і «выдатны» экалагічны статус, да не менш як 85 працэнтаў, зніжэнню плошчы парушаных зямель да 1 тыс. га.

Перабудова галін на «зялёныя» рэйкі прадугледжвае эфектыўнае і рацыянальнае выкарыстанне прыродна-рэсурснага патэнцыялу, адказную вытворчасць і спажыванне.

У рамках развіцця цыркулярнай эканомікі атрымаюць паскоранае развіццё сферы і напрамкі, якія прапануюць варыянты падаўжэння жыцця тавараў: паўторнае выкарыстанне, арэнду і рамонт.

Для гэтага плануецца ўкараненне новых арганізацыйных бізнес-мадэлей, нацэленых на рост эфектыўнасці выкарыстання існуючых актываў і рэсурсаў, такіх як экапрамысловыя паркі, сеткі прамысловага сімбіёзу, шэрынгавыя платформы, інфармацыйныя рэсурсы, якія папулярызуюць даныя бізнес-мадэлі.

У якасці аднаго з ключавых індыкатараў вызначана павышэнне ўзроўню выкарыстання цвёрдых камунальных адходаў з 35,5 працэнта ў 2023 годзе да 90 працэнтаў у 2040 годзе. 
Тэгі