Мінэканомікі: тэмп росту ВУП захоўваецца у прагнозным калідоры
Як раней паведамляў Нацыянальны статыстычны камітэт, ВУП у студзені-лістападзе 2024г. вырас на 3,9 працэнта.
Нягледзячы на некаторае запаволенне, прамысловасць працягвае працаваць з высокімі тэмпамі: за 11 месяцаў – 105,5%. Значна павялічаны выпуск легкавых аўтамабіляў, грузавікоў, аўтобусаў, вагонаў, акумулятараў і т.д.
Прадукцыя беларускіх вытворцаў карыстаецца попытам: існуючы ўзровень запасаў ніжэйшы за яго сярэдняе значэнне за апошнія 10 гадоў.
Аб запатрабаванасці айчыннай прадукцыі сведчыць і дынаміка рознічнага тавараабароту – 111,8 працэнта. Павелічэнню продажаў таксама спрыялі апераджальны рост рэальных даходаў насельніцтва (109,5%) і стрыманы рост індэкс спажывецкіх цэн – 105, 5%.
У ліку лакаматываў эканомікі застаюцца будаўніцтва (108,6 працэнта), транспарт (105,9 працэнта) і сельская гаспадарка (103,3 працэнта). Працягвае аднаўленне IT-сфера: за 11 месяцаў тэмп росту склаў 101,6 працэнта.
Інвестыцыі ў асноўны капітал прырастаюць тэмпамі вышэйшымі за прагнозныя: у студзені-лістападзе – на 107,2 працэнта. Пры гэтым яшчэ хутчэй растуць затраты на набыццё машын, абсталявання, транспартных сродкаў (111,9 працэнта).
Экспарт тавараў і паслуг у студзені - кастрычніку 2024 г. склаў 41,3 млрд дол. і вырас на 4,9 працэнта. А вартасны аб'ём таварных паставак на знешнія рынкі дасягнуў адзнакі ў 34 млрд дол.
Асноўным драйверам росту застаюцца харчовыя тавары, іх экспарт вырас на 18 працэнтаў.
Узмацняем сваю прысутнасць на рынках дружалюбных дзяржаў (тэмп росту 103,7%), пастаўкі ў Афрыку павялічылі ў 3,5 разы.
Экспарт паслуг устойліва расце – «плюс» 11,4%.
Стабільная праца эканомікі дазволіла забяспечыць у студзені - кастрычніку 2024 г. сярэдні ўзровень зарплаты больш за 2200 рублёў, пенсій па ўзросце звыш 800 рублёў.