Мінэканомікі праводзіць серыю мерапрыемстваў па растлумачэнні абноўленага інвестыцыйнага заканадаўства
Сёння, 2 кастрычніка 2024 г., намеснік Міністра эканомікі Уладзімір Навумовіч наведаў г.Брэст для ўдзелу ў тэматычным семінары, прысвечаным навацыям Закона «Аб інвестыцыях».
У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі падраздзяленняў абласных, раённых і гарадскіх выканкамаў, у веданні якіх знаходзяцца пытанні інвестыцый, а таксама калегі з Мінпрыроды.
У сваім прывітальным слове Уладзімір Навумовіч асабліва адзначыў, што ў Беларусі сфарміравана комплексная сістэма падтрымкі перспектыўных вытворчых ініцыятыў.
«У гэтым годзе мы выйшлі на якасна новы ўзровень дзяржаўнага рэгулявання інвестыцыйнай дзейнасці. З уступленнем у сілу абноўленага Закона «Аб інвестыцыях» дзейны раней пакет ільгот і прэферэнцый дапоўнены новымі для нашай краіны інструментамі – спецыяльнымі інвестдагаворамі, прэферэнцыйнымі інвестпраектамі, бюджэтнымі трансфертамі, кампенсацыяй затрат на інфраструктуру і шэрагам іншых.
У развіццё Закона прыняты Указы Прэзідэнта і пастановы Урада, якія ўрэгулявалі ўсе працэдурныя пытанні.
І цяпер, калі нарматворчы этап завершаны, неабходна актывізаваць працу на месцах, матывуючы патэнцыйных інвестараў выкарыстоўваць новыя магчымасці для рэалізацыі бізнес-ідэй», – падкрэсліў намеснік міністра эканомікі.
Прадстаўнікі Мінэканомікі, якія ўдзельнічалі ў семінары, падрабязна расказалі аб навацыях інвестыцыйнага заканадаўства і далі растлумачэнні па ўсіх пытаннях.
Падобныя мерапрыемствы пройдуць і ў іншых рэгіёнах краіны.