Галоўная / Навiны

Мінэканомікі: па выніках 9 месяцаў эканоміка захоўвае тэмп росту вышэй за прагнозныя і сярэднесусветныя паказчыкі

17/10

Як раней паведамляў Нацыянальны статыстычны камітэт, тэмп росту ВУП у студзені-верасні склаў 104,5%, што вышэй за прагнозныя і сярэднесусветныя паказчыкі.

Традыцыйны лідэр – прамысловасць – працягвае працаваць з высокімі тэмпамі – 106,4%. Істотна павялічаны выпуск легкавых аўтамабіляў, грузавікоў, аўтобусаў, вагонаў, матацыклаў, будматэрыялаў і т.д.

Пры гэтым вырабленая прадукцыя шырока запатрабавана: узровень запасаў па-ранейшаму на 10-гадовым мінімуме.

Рознічны тавараабарот дэманструе высокі тэмп –111,8 працэнта, што звязана з апераджальным ростам рэальных даходаў насельніцтва (109,7 працэнта), а таксама стрыманым ростам індэкса спажывецкіх цэн (106 працэнтаў).

Значны ўклад у дынаміку ўносяць будаўніцтва (108,9 працэнта), транспарт (105,9 працэнта) і сельская гаспадарка (105,1 працэнта).

Працягваецца аднаўленне IT-сферы: у ліпені выйшлі з адмоўнай зоны, за студзень – верасень тэмп росту склаў 100,7 працэнта.

З істотным апярэджаннем прагнозу растуць інвестыцыі ў асноўны капітал – за 8 месяцаў «плюс» 7, 1%.

Экспарт тавараў і паслуг прадаўжае аднаўляцца. У студзені - жніўні 2024 г. тэмпы росту паскорыліся да 104,8%, а вартасны аб'ём экспарту перавысіў 32 млрд дол. Экспарт тавараў склаў 26,3 млрд дол. ЗША. Асноўны драйвер росту – харчовыя тавары, экспарт якіх вырас на 15,7 працэнта,

Працягваем нарошчваць пастаўкі на рынкі дружалюбных краін, у краіны Азіі (на 7, 5%) і Афрыку (у 4 разы).

Эфектыўная праца эканомікі дазваляе забяспечваць высокі ўзровень заработнай платы: у студзені - жніўні яна практычна дасягнула 2200 рублёў. Рэальны рост пенсій па ўзросту перасягнуў 10 працэнтаў. 
Тэгі