Мінэканомікі: канкурэнтаздольнасць беларускай прамысловасці расце
Працягваем цыкл публікацый аб сацыяльна-эканамічных дасягненнях Беларусі з моманту заснавання інстытута прэзідэнцтва расповедам аб развіцці прамысловасці.
У мінулым наша краіна заслужана мела рэпутацыю «зборачнага цэха» Савецкага Саюза, і беларусы змаглі захаваць і прымножыць гэты патэнцыял.
За апошнія 30 гадоў аб'ёмы прамвытворчасці ў Беларусі павялічыліся амаль у 13 разоў.
Здзейсніць якасны рывок прамысловасці дазволіла актыўнае ўкараненне інавацый, развіццё новых напрамкаў дзейнасці ў машынабудаванні.
Просты прыклад: самы вялікі ў свеце кар'ерны самазвал грузападымальнасцю 450 тон зроблены на БелАЗе. Легкавыя аўтамабілі, электрацягнікі і электробусы, беспілотныя кар'ерныя самазвалы, камбайны на газавым паліве, энерганасычаныя трактары, харвестэры і форвардэры - гэта толькі малы пералік новай прадукцыі з маркай «Зроблена ў Беларусі».
Дзякуючы мадэрнізацыі прадпрыемстваў значна вырас уклад нашых традыцыйных галін – нафтахіміі, вытворчасці мінеральных угнаенняў, дрэваапрацоўкі і іншых.
Канкурэнтаздольнасць айчыннай індустрыі пацвярджаецца 53 пазіцыяй Рэспублікі Беларусь у сусветным рэйтынгу са 153 краін па індэксе прамысловай канкурэнтаздольнасці. Наша краіна з вялікім адрывам апярэдзіла краіны СНД, акрамя Расіі.