Мінэканомікі і Цэнтр сацабслугоўвання насельніцтва Маскоўскага раёна г. Мінска супрацоўнічаюць у рамках дапамогі сацыяльна неабароненым катэгорыям насельніцтва
09/07
Міністэрства эканомікі і Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Маскоўскага раёна г. Мінска ўзаемадзейнічаюць у рамках правядзення інфармацыйна-асветніцкай работы і дапамогі сацыяльна неабароненым катэгорыям насельніцтва.
Супрацоўнікі міністэрства правядуць шэраг семінараў па актуальных пытаннях жыццядзейнасці насельніцтва, прымуць удзел у дабрачынных мерапрыемствах, якія арганізуе Цэнтр.
Пачатак нашага супрацоўніцтва сёння, 8 ліпеня 2024 г., адкрыў семінар, прысвечаны тэме павышэння фінансавай пісьменнасці.
Кансультант галоўнага ўпраўлення стратэгічнага развіцця і міжнароднага супрацоўніцтва Мінэканомікі Вікторыя Лебедзева расказала супрацоўнікам і кліентам Цэнтра як зэканоміць час і грошы, карыстаючыся перавагамі дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання, адказала на пытанні.