Галоўная / Навiны

Мінэканомікі: да 2040 года плануецца ўклад МСП у ВУП краіны павялічыць да 40 працэнтаў

14/10
 

Праект НСУР-2040 прадугледжвае захаванне курсу на стварэнне прывабных умоў для разняволення дзелавой ініцыятывы грамадзян, прыцягнення прадпрымальных людзей незалежна ад сацыяльнага статусу і ўзросту да адкрыцця ўласнай справы.

  Для дасягнення гэтай стратэгічнай мэты ў дакуменце прадугледжаны комплекс мер, які сфарміраваны па наступных чатырох напрамках:

1. Далейшае спрашчэнне і забеспячэнне стабільнасці прававога рэгулявання

Плануецца правядзенне абавязковай ацэнкі рэгулятарнага ўздзеяння, а максімальна магчымая колькасць адмінпрацэдур будзе пераведзена ў электронны фармат.

2. Забеспячэнне даступнасці падтрымкі прадпрымальніцтва

Гэта мае на ўвазе ўдасканаленне інстытуцыйнай інфраструктуры для прадастаўлення дзелавых паслуг бізнесу, дыверсіфікацыю інструментаў дзяржаўнай фінансавай падтрымкі, развіццё новых інвестыцыйных прадуктаў на нацыянальным фінансавым рынку.

3. Маштабаванне тэхналагічнага прадпрымальніцтва

Далейшае развіццё атрымаюць суб'екты навукова-інавацыйнай інфраструктуры ў рэгіёнах, каб стаць цэнтрамі прыцягнення эканамічных, кадравых і навуковых рэсурсаў.

4. Падрыхтоўка сучасных прафесійных кадраў

Рэалізацыя названых мер будзе садзейнічаць дынамічнаму развіццю канкурэнтаздольнага малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, паляпшэнню яго галіновай структуры, стварэнню новых высокапрадукцыйных рабочых месц.

Прагназуецца да 2040 года павышэнне ўдзельнай вагі ВДС, якая фарміруецца суб'ектамі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, у ВУП краіны да 40 працэнтаў.

Тэгі