Мінэканомікі: Беларусь уваходзіць у групу краін з вельмі высокім узроўнем чалавечага развіцця
Працягваем расказваць аб дасягненнях сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны з моманту заснавання інстытута прэзідэнцтва.
Сёння раскажам аб прагрэсе ў якасці жыцця нашых людзей. Беларусь уваходзіць у групу краін з вельмі высокім узроўнем чалавечага развіцця – 69-е месца сярод 193 дзяржаў у 2022 годзе.
Па ўзроўні чаканай працягласці жыцця мы наблізілася да еўрапейскіх дзяржаў-суседзяў. Пры гэтым у нас адзін з самых нізкіх паказчыкаў дзіцячай смяротнасці і практычна адсутнічае матчына.
Па індэксе адукацыі ў 2023 годзе Рэспубліка Беларусь заняла 57-е месца з 207 краін. Дасягнуты 100 працэнтаў ахоп дзяцей 5-гадовага ўзросту падрыхтоўкай да навучання I ступені агульнай сярэдняй адукацыі.
Па ўзроўню пісьменнасці дарослага насельніцтва і ахопу базавай, агульнай сярэдняй і прафесійнай адукацыяй занятага насельніцтва Беларусь набліжаецца да 100%.
На 10 тыс. чалавек насельніцтва прыпадае 254 студэнты і магістранты ўстаноў вышэйшай адукацыі, што адпавядае ўзроўню еўрапейскіх краін і ў 1,4 раза вышэй за паказчык 1993 года.
За 30 гадоў рэальныя грашовыя даходы насельніцтва выраслі ў 4,7 раза, рэальная заработная плата – у 6,6 раза. Павялічваецца памер пенсіі, забяспечана стабільнасць пенсіённых і іншых сацыяльных выплат.
У Рэспубліцы Беларусь адзін з самых нізкіх узроўняў беспрацоўя: па метадалогіі МАП ён склаў 3,5 працэнта ў 2023 годзе і знізіўся да 3 працэнтаў у другім квартале 2024 года.
Значна палепшылася структура расходаў дамашніх гаспадарак. Калі ў 1995-м на прадукты харчавання прыпадала – 61,6 працэнта спажывецкіх расходаў, то ў 2023-м – 38,6 працэнта.
Па ўзроўні забяспечанасці аўтамабілямі Беларусь апярэджвае Расію і іншыя краіны-суседзі. У параўнанні з 1993 годам ён узрос больш як у 4,5 раза.
Беларусь займае адно з вядучых месц у СНД па ўзроўню забяспечанасці жыллём – 29,9 кв. метраў на чалавека, што ў 1,5 раза вышэй, чым у 1993 годзе. Ключавы аспект – звыш 94% жылога фонду знаходзіцца ў прыватнай уласнасці.
Гэтыя дасягненні прызнаны і на міжнародным узроўні. Наша рэспубліка з'яўляецца лідэрам сярод краін СНД у рэйтынгу дасягнення Мэт устойлівага развіцця: 30-е месца сярод 167 дзяржаў свету.