Лічбы і факты: за студзень – кастрычнік рэалізаваны 22 праекты ініцыятывы «Адзін раён–адзін праект»
28/11
Актуальны Пералік інвестыцыйных праектаў гэтай праграмы налічвае 208 ініцыятыў. Праекты сфарміраваны з улікам спецыялізацыі раёнаў і іх патэнцыялу. Па выніках іх рэалізацыі плануецца стварыць больш за 10 тыс. новых працоўных месцаў.
У 2024 годзе ажыццяўляецца рэалізацыя 180 такіх праектаў, 22 з іх ужо ўвасоблены ў жыццё. Створана 740 працоўных месцаў.
У ТОП-3 па аб'ёмах прыцягнутага капіталу ўвайшлі праекты ААТ «Агракамбінат "Дзяржынскі», ААТ «Салігорская птушкафабрыка» і ТАА «Мінскі гарадскі тэхнапарк».