Галоўная / Навiны

Лічбы і факты: у першым паўгоддзі працягваецца рост экспарту тавараў

01/08

У студзені-чэрвені 2024 г. тэмп росту склаў 104,2%, а прырост да ўзроўню мінулага года – 0,8 млрд. долараў.

Асноўны драйвер росту – харчовыя тавары. Іх экспарт вырас на 13,2%, у тым ліку малака і малочных прадуктаў – на 15,5%, мяса – на 8,6%. Рост сфарміраваны за кошт нарошчвання фізічных аб'ёмаў паставак.

Продажы тавараў на знешнія рынку ў чэрвені максімальныя за апошнія 7 месяцаў – 3,563 млрд. долараў.

За чэрвень экспарт вырас на 7% да ўзроўню чэрвеня 2023 г. і на 3,3% да мая 2024-га.

Апераджальны рост экспарту над імпартам прывёў да паляпшэння знешнегандлёвага сальда амаль на 100 млн. долараў. 
Тэгі