Лічбы і факты: колькасць прадпрыемстваў у працэдурах эканамічнай неплацежаздольнасці працягвае зніжацца
12/08
Дэпартамент па санацыі і банкруцтве прадставіў вынікі аналізу прымянення новага Закона Рэспублікі Беларусь «Об урегулировании неплатежеспособности» за першыя паўгода.
Па стану на 1 ліпеня 2024 года працэдуры эканамічнай неплацежаздольнасці прымяняюцца да 796 суб'ектаў гаспадарання. Гэта на 16,3% менш, чым за аналагічны перыяд мінулага года.
Зніжэнне колькасці (у параўнанні з аналагічным леташнім перыядам) адзначаецца практычна па ўсіх рэгіёнах: у Магілёўскай вобласці на 55,2%, Гомельскай на 44,6%, Гродзенскай на 34,9%, Віцебскай на 28,7% і Мінскай на 27 ,9%.
Найменшая колькасць праблемных прадпрыемстваў у Магілёўскай вобласці – 43 працэдуры.