Лічбы і факты: кіраўнікі прампрадпрыемстваў паведамляюць аб павелічэнні попыту на сваю прадукцыю і зніжэнні складскіх запасаў
03/10
Пра гэта сведчаць вынікі кан'юнктурнага апытання, праведзенага ў верасні НДЭІ Мінэканомікі.
Каля 80 працэнтаў рэспандэнтаў канстатавалі рост або захаванне ўзроўню попыту на сваю прадукцыю, 75 працэнтаў апытаных таксама адзначаюць павелічэнне або захаванне аб'ёмаў вытворчасці.
Адзначаецца ўстойлівы трэнд на зніжэнне складскіх запасаў: 38 працэнтаў апытаных паведамілі аб іх скарачэнні.
Сярэдні перыяд забяспечанасці замовамі па-ранейшаму перавышае 3 месяцы.
Загрузка вытворчых магутнасцей у сярэднім па прамысловасці склала 70 працэнтаў, а рэнтабельнасць продажаў дасягнула 9,1 працэнта.
Захаванне або рост колькасці работнікаў адзначаюць 90 працэнтаў апытаных.
У кароткатэрміновай перспектыве кіраўнікі прадпрыемстваў чакаюць павелічэння аб'ёмаў вытворчасці і попыту на сваю прадукцыю, захаванне бягучага ўзроўню занятасці.