Лічбы і факты: кіраўнікі прампрадпрыемстваў чакаюць павелічэння попыту на сваю прадукцыю, захавання бягучага ўзроўню цэн і занятасці
Пра гэта сведчаць вынікі кан'юнктурнага апытання, праведзенага ў кастрычніку НДЭІ Мінэканомікі.
Дзве трэці апытаных паведамілі аб павелічэнні або захаванні аб'ёмаў выпуску прадукцыі.
Дырэктары адзначаюць высокі ўзровень загрузкі вытворчых магутнасцей: у сярэднім па прамысловасці ён склаў 71 працэнт.
Застаецца нязменным сярэдні перыяд забяспечанасці прадпрыемстваў заказамі – 3, 1 месяца працы.
Большасць кіраўнікоў адзначылі захаванне ранейшага цэнавага ўзроўню на сваю прадукцыю (74 працэнты), захаванне або рост колькасці занятых (92 працэнты).
Сярэдні ўзровень рэнтабельнасці на прадпрыемствах крыху ўзрос і склаў у кастрычніку прыкладна 9,9 працэнта.
У найбліжэйшыя месяцы ўдзельнікі апытання прагназуюць некаторае павелічэнне попыту на свае тавары, захаванне бягучых аб'ёмаў выпуску і ўзроўню занятасці.