Лічбы і факты: кіраўнікі прампрадпрыемстваў адзначаюць захаванне трэнду на рост аб'ёмаў вытворчасці
28/11
Пра гэта сведчаць вынікі кан'юнктурнага апытання дырэктараў, праведзенага
НДЭІ Мінэканомікі ў лістападзе.
Аб павелічэнні выпуску прадукцыі паведаміла 42% апытаных кіраўнікоў.
Амаль 75% рэспандэнтаў адзначаюць рост або захаванне попыту на сваю
прадукцыю.
Узровень загрузкі вытворчых магутнасцяў складае 71%. Сярэдні перыяд
забяспечанасці заказамі – 3 месяцы.
Прадпрыемствы актыўна інвестуюць у сваё развіццё. Па дадзеных
апытання, сярод напрамкаў выкарыстання інвестыцый лідзіруюць абнаўленне (76%) і
пашырэнне (31%) вытворчых магутнасцяў.
У кароткатэрміновай перспектыве вытворцы чакаюць росту коштаў на
сваю прадукцыю, захавання аб'ёмаў выпуску і бягучага ўзроўню занятасці.