Лічбы і факты: Беларусь становіцца ўсё больш вядомай у свеце
Чарговае дасягненне сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь за 30 гадоў з моманту заснавання інстытута прэзідэнцтва звязана з развіццём індустрыі турызму і гасціннасці ў нашай краіне.
Колькасць замежных грамадзян, якія наведалі Беларусь у складзе арганізаваных турыстычных груп у 2023 годзе, у 3,8 раза перасягнула аб'ём турыстычнага патоку ў 2000 годзе. Агульная колькасць паездак арганізаваных і неарганізаваных турыстаў на тэрыторыю нашай краіны ў 2023 годзе склала 5,7 млн. чалавек.
Экспарт турыстычных паслуг у Рэспубліцы Беларусь у 2023 годзе ў параўнанні з 2005 годам вырас амаль у 10 разоў.
Сапраўдным брэндам нашай краіны стаў аграэкатурызм. Колькасць аграсядзіб за апошнія 10 гадоў вырасла ў 1,4 раза, а колькасць турыстаў, абслужаных імі, – да 450,4 тыс. чалавек.
Дасягненні Беларусі ў развіцці турызму пацвярджаюцца лідзіруючымі пазіцыямі ў шэрагу сусветных рэйтынгаў.
У спісе лепшых краін для наведвання, паводле вядомага турыстычнага даведніка Lonely Planet, Беларусь заняла 8-е месца.
У 2024 годзе Мінск увайшоў у штогадовы рэйтынг найлепшых гарадоў свету для турызму, жыцця і бізнесу міжнароднай кампаніі Resonance Consultancy і ў топ-50 самых даступных гарадоў для жыцця ў свеце ў рэйтынг кампаніі Mercer.
Партал Passport Index уключыў Беларусь у рэйтынг самых гасцінных краін –52 месца ў 2023 годзе.
У тэматычных рэйтынгах расійскага турыстычнага партала ТурСтат Беларусь становіцца лідарам на рэгулярнай аснове.
Росту папулярнасці адпачынку ў Беларусі садзейнічае дзеючы для замежных грамадзян бязвізавы рэжым: для грамадзян 74 дзяржаў – праз Нацыянальны аэрапорт Мінск, з 15 красавіка 2022 г. – для грамадзян Літвы, Латвіі, а з 1 ліпеня 2022 г. – дадаткова для грамадзян Польшчы праз усе памежныя пункты пропуску. За перыяд дзеяння дазволу колькасць грамадзян, якія скарысталіся такой магчымасцю, ушчыльную наблізілася да 1 млн. чалавек.