Канстанцін Барауля: у Магілёўскай вобласці арганізавана сістэмная праца па стабілізацыі фінансавага стану камунальных прадпрыемстваў
19/09
Аб гэтым заявіў сёння, 19 верасня 2024 г., начальнік Магілёўскага тэрытарыяльнага аддзела па санацыі і банкруцтве Канстанцін Барауля, аналізуючы эфектыўнасць мер, накіраваных на папярэджанне неплацежаздольнасці і банкруцтва прадпрыемстваў у рэгіёне.
Доля арганізацый, якія патрабуюць прымянення мер па прадухіленню неплацежаздольнасці, знізілася ў параўнанні з пачаткам года на 7,8 працэнта.
У бягучым годзе выключаны рызыкі наступлення банкруцтва камунальных арганізацый у Бабруйскім, Глускім, Краснапольскім раёнах.
На 1 кастрычніка прагназуецца паляпшэнне фінансавага стану яшчэ пяці арганізацый Магілёўскай вобласці.
«У рэгіёне арганізавана сістэмная праца па стабілізацыі фінансавага стану камунальных прадпрыемстваў, вырашэнню іх надзённых пытанняў», - адзначыў прадстаўнік Мінэканомікі.