Галоўная / Навiны

Юрый Тараканаў: механізмы заканадаўства аб урэгуляванні неплацежаздольнасці дазваляюць актыўна задзейнічаць маёмасць, якая не выкарыстоўваецца.

04/12

 Пра гэта паведаміў сёння, 4 снежня 2024 г., дырэктар Дэпартамента па санацыі і банкруцтве Юрый Тараканаў, каментуючы дынаміку завершаных спраў аб неплацежаздольнасці і банкруцтве за 9 месяцаў 2024-га.

У студзені-верасні эканамічнымі судамі завершаны 483 справы. Захавана тэндэнцыя па скарачэнні сярэдняй працягласці спраў аб банкруцтве: 8,8 месяцаў супраць 9,4 месяцаў па выніках шасці месяцаў бягучага года.

У выніку прымянення працэдур банкруцтва маёмасць даўжніка, якая не выкарыстоўваецца, уключаецца ў гаспадарчы абарот. Рэалізацыя маёмасных комплексаў прадпрыемстваў, якія ліквідуюцца, вырасла ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года на 12,3%.

Пасля рэалізацыі комплексаў маёмасці ААТ "Мастаўчанка", ААТ "Забашэвічы", ПУП "Маладзечанскі харчовы камбінат", ЗТАА "Белавежскія дэлікатэсы" дзейнасць прадпрыемстваў прадоўжана пад эгідай новых уласнікаў.

"Выкарыстанне механізмаў, прадугледжаных абноўленым заканадаўствам аб урэгуляванні неплацежаздольнасці, садзейнічае эфектыўнаму распараджэнню маёмасцю даўжніка", - адзначыў Юрый Тараканаў. 
Тэгі