Юрый Тараканаў: інструменты Закона «Об урегулировании неплатежеспособности» дазволяць аптымізаваць тэрміны працэдур
У студзені-чэрвені эканамічнымі судамі завершана 318 спраў аб неплацежаздольнасці і банкруцтве. Сярэдняя працягласць спраў аб банкруцтве склала 9,4 месяца.
У рэгіёнах завершаны складаныя справы: ААТ "Магілёўскі завод "Строммашына", ТАА "Мінсэрвістранс", ААТ "Забашэвічы", ПУП "Маладзечанскі харчовы камбінат", ААТ "Сукно".
У 1-м паўгоддзі завершаны працэдуры банкруцтва па справах, узбуджаных у перыяд да ўступлення ў сілу новага Закона «Об урегулировании неплатежеспособности».
«Абноўленае заканадаўства аб урэгуляванні неплацежаздольнасці ўкараняе новыя механізмы працы з праблемнымі прадпрыемствамі. Эфектыўнасць механізму рэалізацыі маёмасці даўжніка дазваляе ажыццявіць таргі ў электроннай форме з прымяненнем метаду павышэння і паніжэння цаны.
Нерэалізаваныя актывы могуць быць перададзены прадпрыемствам профільных галін, у камунальную, рэспубліканскую або ў прыватную ўласнасць, што дазваляе скараціць працягласць ліквідацыйнай вытворчасці», – пракаментаваў Юрый Тараканаў.