Юрый Тараканаў: бюлетэнь па справах аб неплацежаздольнасці і банкруцтве прадстаўлены ў новым фармаце
Дэпартаментам па санацыі і банкруцтве праведзены комплексны аналіз працэдур неплацежаздольнасці і банкруцтва за апошнія 10 гадоў.
Часавы перыяд закрануў этапы дзеяння двух законаў, якія рэгулююць гэту сферу.
«Новым законам забяспечана пераемнасць назапашанага вопыту ў выкарыстанні максімуму прававых інструментаў для эфектыўнага функцыянавання інстытута ўрэгулявання неплацежаздольнасці», – адзначыў дырэктар дэпартамента Юрый Тараканаў.
У бюлетэні прыведзена аналітыка актыўных, адкрытых і завершаных спраў, колькасны склад дзейных кіраўнікоў.
Вынікі аналізу працэдур сведчаць аб:
устойлівым зніжэнні колькасці адкрытых эканамічнымі судамі спраў аб неплацежаздольнасці і банкруцтве;
росце працэдур санацыі ў перыяд з 2017 па 2019 гады ў выніку дзеяння Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 04.07.2016 № 253 «Аб мерах па фінансаваму аздараўленню сельскагаспадарчых арганізацый»;
актыўным заключэнні міравых пагадненняў па саніраваных прадпрыемствах;
скарачэнні сярэдняга тэрміна ліквідацыйнай вытворчасці.
Падрабязная інфармацыя размешчана ў «Бюлетэні па справах аб неплацежаздольнасці і банкруцтве»