Юрый Тараканаў: адзначаецца павышэнне плацежнай дысцыпліны суб'ектаў гаспадарання
Мінуў год з моманту ўступлення ў сілу новага заканадаўства ў сферы ўрэгулявання неплацежаздольнасці.
Немагчымасць разлічвацца па сваіх абавязацельствах за кошт наяўных грашовых сродкаў, наяўнасць пратэрмінаваных абавязацельстваў – гэта ключавыя крытэры прызнання суб'екта гаспадарання неплацежаздольным і ініцыявання працэдуры неплацежаздольнасці або банкруцтва.
Па стане на 1 ліпеня доля пратэрмінаванай дэбіторскай і крэдыторскай запазычанасці дзяржарганізацый у агульнай іх суме знізілася адпаведна на 1,9 працэнта і 1,5 працэнта, у параўнанні з пачаткам дзеяння Закона «Аб урэгуляванні неплацежаздольнасці».
Скарачэнне адбылося ва ўсіх рэгіёнах. Максімальнае зніжэнне долі пратэрмінаванай дэбіторскай запазычанасці назіралася ў Мінскай і Магілёўскай абласцях (на 4,7 працэнта і 4 працэнты адпаведна), пратэрмінаванай крэдыторскай запазычанасці – у Мінскай і Віцебскай абласцях (адпаведна на 3,2 працэнта і 1,8 працэнта).
Адзначаецца апераджальны рост выручкі над ростам крэдыторскай запазычанасці на 2,1 працэнта і зніжэнне ўдзельнай вагі пратэрмінаванай крэдыторскай запазычанасці ў грашовым патоку на 1,6 працэнта.
«Павышэнне плацежнай дысцыпліны суб'ектаў гаспадарання рэспублікі з'яўляецца ў тым ліку следствам прыняцця Закона «Аб урэгуляванні неплацежаздольнасці». Выкарыстанне прапанаваных Законам механізмаў папярэджання банкруцтва і вырашэння даўгавых праблем дазваляе павялічыць эканамічную адказнасць і хуткасць рэакцыі суб'ектаў гаспадарання на змены рынкавай кан'юнктуры.», – канстатаваў дырэктар Дэпартамента па санацыі і банкруцтве Юрый Тараканаў.