Юрый Чабатар: ушаноўваючы пераможцаў, мы матывуем астатні бізнес старанна працаваць на карысць краіны
Аб гэтым заявіў сёння, 22 лістапада 2024 г., Міністр эканомікі Юрый Чабатар на ўрачыстай цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў Нацыянальнага конкурсу «Прадпрымальнік года».
У мерапрыемстве прынялі ўдзел намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Віктар Каранкевіч, дэпутаты і сенатары, кіраўнікі рэспубліканскіх і мясцовых органаў дзяржаўнага кіравання, канцэрнаў, банкаўскай сферы, бізнес-саюзаў, дзелавых колаў.
Як адзначыў у прывітальным слове кіраўнік эканамічнага ведамства, конкурс праводзіцца ўжо больш за чвэрць стагоддзя, але цікавасць да яго не зніжаецца. У гэтым годзе ўжо пададзена каля 500 заявак на ўдзел.
«Высокіх узнагарод удастоены 34 пераможцы ў пяці намінацыях і 2 пераможцы конкурсу на працягу двух гадоў запар. Гэтыя «гісторыі поспеху» ўвасобіліся ў жыццё ў розных сферах, але іх аб'ядноўвае галоўнае – прызнанне дзяржавай і грамадствам высокіх заслуг і адданасці абранай справе.
Дазвольце падзякаваць вам за бліскучыя дасягненні, адказнасць, паважлівыя адносіны да сваіх працоўных калектываў і партнёраў», – заявіў Юры Чабатар.
Уклад дзелавой супольнасці ў развіццё і ўмацаванне нацыянальнай эканомікі ўвесь час расце.
«Суб'екты МСП фармiруюць чвэрць ВУП краіны, прыкладна палову аб'ёмаў выручкі і экспарту, каля 40% інвестыцый у асноўны капітал, звыш траціны падатковых паступленняў.
І гэта дзякуючы таму, што вы заўсёды поўныя рашучасці ў рэалізацыі сваіх ідэй, не адступаеце перад цяжкасцямі», – падкрэсліў Юрый Чабатар.
Кіраўнік Міністэрства павіншаваў пераможцаў і пажадаў ім, а таксама ўсёй прадпрымальніцкай супольнасці Беларусі, развіцця і працвітання.
Па выніках правядзення Нацыянальнага конкурсу «Прадпрымальнік года» ў 2024 годзе пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 16 кастрычніка 2024 г. № 759 вызначаны яго пераможцы.
У намінацыі "Паспяховы старт":
таварыства з абмежаванай адказнасцю «Граніці», Гродзенская вобласць;
таварыства з абмежаванай адказнасцю «ДэльтаСпа», г. Брэст;
таварыства з абмежаванай адказнасцю «Докшыцкая швейная мануфактура», Віцебская вобласць;
таварыства з абмежаванай адказнасцю «Ксомі», г. Мінск;
таварыства з абмежаванай адказнасцю «РэгіяналПетрахім», Магілёўская вобласць;
таварыства з абмежаванай адказнасцю «ТПК Белдозер», Мінская вобласць;
таварыства з абмежаванай адказнасцю «ФАРТВІЖН», г. Гомель.
У намінацыі «Стабільны поспех»:
таварыства з абмежаванай адказнасцю «АграПищеПром», г. Брэст;
таварыства з абмежаванай адказнасцю «БелЭмса», Магілёўская вобласць;
таварыства з абмежаванай адказнасцю «Фаніпальскі завод вымяральных прыбораў «Энергамера», Мінская вобласць;
таварыства з абмежаванай адказнасцю «ФРЭШПАК САЛЮШЭНС», г. Гомель;
сумеснае беларуска-германскае прадпрыемства закрытае акцыянернае таварыства «МАЗ-МАН», г. Мінск;
сумеснае беларуска-расійскае Закрытае акцыянернае таварыства «ЛІПЛАСТ-СПб», Гродзенская вобласць;
прыватнае гандлёва-вытворчае унітарнае прадпрыемства «Саўлукоў-Мэбля», г. Віцебск.
У намінацыі «Эфектыўны бізнес у сферы вытворчасці»:
навукова-вытворчае прадпрыемства «Белкатламаш» таварыства з абмежаванай адказнасцю, Віцебская вобласць;
таварыства з дадатковай адказнасцю «ТІБ-Мэбля», Брэсцкая вобласць;
таварыства з абмежаванай адказнасцю «Белтэхаграпласт», Мінская вобласць;
таварыства з абмежаванай адказнасцю «Хольцман», Гродзенская вобласць;
адкрытае акцыянернае таварыства «САТУРН-1» г.Жыткавічы, Гомельская вобласць;
унітарнае вытворча-гандлёвае прадпрыемства «АЭС-камплект», г. Мінск;
прыватнае гандлёва-вытворчае унітарнае прадпрыемства «ДРАГАЛ», Магілёўская вобласць.
У намінацыі «Эфектыўны бізнес у сферы паслуг»:
таварыства з абмежаванай адказнасцю «ТЭХІНТЭРКАРН»,г. Мінск;
таварыства з абмежаванай адказнасцю «Шальлід», Гродзенская вобласць;
сумеснае прадпрыемства «Курс» таварыства з абмежаванай адказнасцю, г. Брэст;
гандлёва-вытворчае унітарнае прадпрыемства «Завод спецыяльнай электронікі Зарад», Віцебская вобласць;
прыватнае камерцыйнае унітарнае прадпрыемства «Ірына Сэрвіс», г. Гомель;
прыватнае гандлёвае унітарнае прадпрыемства «Ламіта плюс», Магілёўская вобласць;
прыватнае унітарнае прадпрыемства па аказанні паслуг «МірумГрадЛюкс», Мінская вобласць.
У намінацыі «Эфектыўны індывідуальны бізнес»:
індывідуальны прадпрымальнік Жалняркевіч Павел Рычардавіч, г. Мінск;
індывідуальны прадпрымальнік Карпач Вячаслаў Вячаслававіч, Брэсцкая вобласць;
індывідуальны прадпрымальнік Лаўрутыч Юлія Уладзіміраўна, Мінская вобласць;
індывідуальны прадпрымальнік Навумава Юлія Леанідаўна, г. Магілёў;
індывідуальны прадпрымальнік Радкевіч Марына Міхайлаўна, Гродзенская вобласць;
індывідуальны прадпрымальнік Равенка Таццяна Якаўлеўна, Гомельская вобласць.
Таксама ўзнагароджаны дыпломамі «Ганаравы прадпрымальнік» таварыства з абмежаванай адказнасцю «ФРЭШПАК САЛЮШЭНС», таварыства з абмежаванай адказнасцю «Шальлід», прызнаныя пераможцамі па выніках правядзення Нацыянальнага конкурсу "Прадпрымальнік года" ў 2023 і 2024 гадах.