Юрый Чабатар: рост эканомікі ў 2025-м забяспечыць рэалізацыя інвестыцыйнай, вытворчай і экспартнай праграм
Аб гэтым заявіў сёння, 31 ліпеня 2024 года, Міністр эканомікі Юрый Чабатар, выступаючы на пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў пад старшынствам Прэм'ер-міністра Рамана Галоўчанка, дзе разглядаўся праект прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 2025 год.
Як растлумачыў у сваім дакладзе Юрый Чабатар, ключавыя параметры Прагнозу-2025 строга ўзаемазвязаны са знешнімі ўмовамі і існуючымі ўнутранымі рэзервамі. Так, у 2025-м ВУП запланаваны на ўзроўні 104,1 працэнта, экспарт тавараў і паслуг – 105,4 працэнта, інвестыцыі – 107,8 працэнта, інфляцыя – не больш за 5 працэнтаў.
Інструментам дасягнення гэтых паказчыкаў застаецца Мэтавы план. У яго ўвайшлі мерапрыемствы па выкананні задач Праграмы–2025, даручэнняў Кіраўніка дзяржавы і Урада, нівелявання ключавых рызык і стварэнню базісу для будучай пяцігодкі. Пры гэтым дакумент захаваў сваю– эканамічны рост будзе дасягацца за кошт выканання інвестыцыйнай, вытворчай і экспартнай праграм.
«Найважнейшы параметр - гэта інвестыцыі. У наступным годзе ў эканоміку будзе ўкладзена 49,4 млрд рублёў.
Асноўны аб'ём капіталу – каля 29 млрд рублёў, мы накіруем на рэалізацыю інвестпраектаў і мадэрнізацыю. Ужо сфарміраваны пул з больш як 600 вытворчых ініцыятыў. Гэты пералік не закрыты, і, напэўна, да канца года ён павялічыцца.
Яшчэ адзін напрамак – будаўніцтва жылля. На гэтыя мэты будзе выдзелена больш за 10 млрд рублёў. Плануецца пабудаваць 4,5 млн. кв. метраў, у тым ліку арэндных – 0,6 млн кв. метраў.
Каля 10,6 млрд рублёў пойдзе на ўзвядзенне аб'ектаў сацыяльнай і інжынернай інфраструктуры. Будзе пабудавана і рэканструявана 15 дзіцячых садоў, 26 школ, каля 20 спартыўных аб'ектаў і 23 аб'ектаў аховы здароўя. Гэта сур'ёзны ўклад у павышэнне якасці жыцця на месцах», – адзначыў кіраўнік эканамічнага ведамства.
Па словах Міністра эканомікі, вытворчая праграма прадугледжвае значнае павелічэнне аб'ёмаў выпуску прадукцыі.
«У прамысловасці плануецца рост вытворчасці на 4% – за кошт дазагрузкі існуючых магутнасцяў і ўводу новых.
У сельскай гаспадарцы маем намер прырасці на 4,6%. Чакаем атрымаць дадатак па збожжы, цукровых бураках, рапсе, мясе і малаку.
Што да экспартнай праграмы, то ў 2025-м плануецца павялічыць пастаўкі за мяжу тавараў і паслуг на 5,4%, да 53 млрд дол. Прырост будзе забяспечвацца па двух напрамках.
Першы – нарошчванне продажаў нашым асноўным гандлёвым партнёрам – Расіі (на 1,3 млрд. дол) і Кітаю (у 1,1 разы).
Другi – рынкі краін «далёкай дугі», у першую чаргу, Афрыканскі кантынент (да 570 млн. дол). Для падтрымкі экспарцёраў будуць больш актыўна задзейнічаныя фінансавыя і нефінансавыя інструменты», – распавёў кіраўнік Міністэрства.
Як адзначыў у завяршэнне кіраўнік Міністэрства, рэалізацыя пералічаных праграм дасць магчымасць забяспечыць рост рэальных грашовых даходаў насельніцтва.
«Плануецца, што сярэдняя зарплата па эканоміцы перавысіць 2400 рублёў, – гэта «плюс» 4,7% у рэальным выражэнні. Для гэтага прадугледжваецца абмежаванне інфляцыі на ўзроўні не больш за 5%. Механізм кіравання коштамі адпрацаваны», – рэзюмаваў Юрый Чабатар.