Юрый Чабатар: рэалізацыя Прагнозу-2025 дазволіць выйсці на траекторыю развіцця, зададзеную пяцігадовай праграмай
Аб гэтым паведаміў журналістам Міністр эканомікі Юрый Чабатар 21 жніўня 2024 г. перад пачаткам пасяджэння Савета Міністраў, на якім разглядаўся праект прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 2025 год.
Як зазначыў кіраўнік эканамічнага ведамства, асноўныя параметры развіцця нашай краіны на наступны год вызначаны зыходзячы з ацэнкі знешніх і ўнутраных фактараў. Так, рост ВУП у 2025 годзе запланаваны на ўзроўні 4,1 працэнта, што вышэй за тэмпы развіцця сусветнай эканомікі.
На гэты параметр плануецца выходзіць за рахунак выканання вытворчай, экспартнай і інвестыцыйнай праграм.
«У прамысловасці плануецца рост вытворчасці на 4,2% за кошт дазагрузкі існуючых магутнасцяў і ўводу новых, лакалізацыі вытворчасці. З усімі міністэрствамі і канцэрнамі вызначаны планы па больш як 40 таварных пазіцыях.
Задача экспартнай праграмы – павялічыць у наступным годзе пастаўкі за мяжу тавараў і паслуг на 5,4%. Працягнем працу па нарошчванні экспарту на рынкі нашых асноўных гандлёвых партнёраў – Расіі і Кітая, а таксама краін «далёкай дугі». У цэнтры ўвагі – выхад на новыя рынкі. Рэалізацыя гэтых планаў будзе забяспечвацца як фінансавымі, так і нефінансавымі мерамі падтрымкі», –падкрэсліў кіраўнік Міністэрства.
Паводле слоў Юрыя Чабатара, асаблівую важнасць мае інвестыцыйная праграма.
«Ад інвестыцый залежыць развіццё прадпрыемстваў, якасць прадукцыі, канкурэнтаздольнасць, стварэнне новых вытворчасцей. На 2025-ы закладваем рост інвестыцый больш за 7%.
Ключавое – рэалізацыя інвестыцыйных праектаў. У пул уключана больш за 600 інвестпраектаў, у тым ліку каля 70 імпартазамяшчальных, 27 інтэграцыйных і больш за 130 праектаў у рамках ініцыятывы «Адзін раён - адзін праект».
Гэты пералік будзе пашырацца: Мэтавым планам-2025 прадугледжана рэалізацыі ў кожнай вобласці не менш як два інвестпраекты з прымяненнем механізма бюджэтных трансфертаў у адпаведнасці з новым Законам «Аб інвестыцыях». Акрамя таго, у прапрацоўцы яшчэ 18 бізнес-ідэй у рамках даручэння «Адзін раён-адзін праект». Таксама разглядаюцца праекты, накіраваныя на развіццё турызму.
Прыярытэтнымі напрамкамі інвестыцый застаюцца будаўніцтва жылля, развіццё сацыяльнай і транспартнай інфраструктуры.
Інфляцыю плануем у межах 5%, рост рэальных наяўных даходаў насельніцтва на 4%», – адзначыў Міністр эканомікі.