Галоўная / Навiны

Юрый Чабатар: раскрываем патэнцыял ініцыятыўнай моладзі для паспяховага занятку бізнесам

18/11
 

Аб гэтым заявіў журналістам сёння, 18 лістапада 2024 года, Міністр эканомікі Юрый Чабатар перад пачаткам сустрэчы з навучэнцамі найбуйнейшых ВНУ краіны ў рамках Беларускага тыдня прадпрымальніцтва.

 Паводле слоў Юрыя Чабатара, сектар МСП фарміруе больш за чвэрць ВУП краіны, трэць даходаў бюджэту, пятую частку прамвытворчасці і амаль палавіны экспарту, у ім працаўладкавана амаль паўтара мільёна чалавек.

Узровень дзелавой актыўнасці за 9 месяцаў 2024-га знаходзіцца «ў зялёнай зоне»: колькасць новазарэгістраваных арганізацый узрасла больш як на чвэрць. Але каб гэты рост быў устойлівым, неабходна больш актыўна далучаць да прадпрымальніцтва амбіцыйных ініцыятыўных маладых людзей.

«Толькі за мінулы год у межах нашай дзяржпраграмы «Малое і сярэдняе прадпрымальніцтва» ў рэгіёнах праведзена больш за 500 стартап-мерапрыемстваў.

Сумесна з Беларускім саюзам жанчын рэалізуем праект «Прафарыентацыя» па папулярызацыі прадпрымальніцкай дзейнасці сярод студэнтаў.

А з ДКНТ і Белаграпрамбанкам праводзім конкурс «Стартап-марафон» – яго пераможцы атрымліваюць грашовы прыз і доступ да ведаў і навыкаў у сферы бізнес-планавання.

У перспектыўных планах новыя праекты і інструменты падтрымкі.

Актыўна прапрацоўваем ідэю стварэння на пляцоўцы кожнага інкубатара малога прадпрымальніцтва маладзёжных каваркінг цэнтраў. Іх задача – дапамагчы патэнцыйным бізнесменам пазбегнуць тыповых памылак на старце і самарэалізавацца на дзелавой ніве.

Падобныя мэты – у конкурсу лепшых бізнес-ідэй сярод старшакласнікаў, які будзе праходзіць на пастаяннай аснове з наступнага года. Пераможцам дапамогуць дарасціць сваю ініцыятыву да гатовага праекта ў Цэнтры прыцягнення Igrow Белаграпрамбанка», – распавёў Міністр эканомікі.

На сустрэчы Юрыя Чабатара са студэнтамі шмат гаварылася аб тым, як дзяржава дапамагае пачынаючым прадпрымальнікам рабіць першыя крокі ў бізнесе, аб фінансавай і нефінансавай падтрымцы бізнесу, праводзімай працы па ўстараненню адміністрацыйных бар'ераў.

Таксама маладых людзей цікавілі перспектывы цыфравізацыі эканомікі і ўкаранення штучнага інтэлекту, павышэння інвестыцыйнай прывабнасці Беларусі, перавагі, якія атрымае наша краіна ад статусу партнёра БРІКС і шмат іншага.

Гутарка атрымалася нефармальнай і вельмі цікавай. Больш падрабязна – на нашым тэлеграм-канале.

Тэгі