Галоўная / Навiны

Юрый Чабатар прыняў удзел ва ўрачыстай лінейцы, прысвечанай Дню ведаў

30/08

 Сёння, напярэдадні Дня ведаў, па шматгадовай традыцыі прадстаўнікі Міністэрства на чале з Міністрам эканомікі наведалі падшэфны Дзіцячы дом-інтэрнат для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця ў г. Мінску і прынялі ўдзел ва ўрачыстай лінейцы.

«Ужо без малога 15 гадоў усе значныя падзеі і святы мы адзначаем з вамі разам.

Скончыліся летнія вакацыі, і наперадзе новы навучальны год – займальны час цікавых заняткаў, яркіх уражанняў і выдатных адзнак.

Ад усёй душы жадаю вам, дарагія хлопцы, дабра, дабрабыту, упэўненасці ва ўласных сілах. І галоўнае – марыце, старайцеся добра вучыцца, імкніцеся да атрымання новых ведаў і навыкаў.

А мы будзем падтрымліваць вас, цешыцца вашым поспехам і дапамагаць марам увасабляцца ў жыццё», – адзначыў Юрый Чабатар.

Тэгі