Юрый Чабатар правёў шэраг сустрэч і перамоваў падчас працоўнай паездкі ў Рэспубліку Саха (Якуція)
Працягваецца рабочы візіт беларускай дэлегацыі на чале з Міністрам эканомікі Юрыем Чабатаром у Рэспубліку Саха (Якуція). У складзе дэлегацыі – прадстаўнікі Мінэканомікі, Беларускага фонду фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў, кіраўнікі і вядучыя спецыялісты айчынных прадпрыемстваў, адміністрацый свабодных эканамічных зон.
Учора кіраўнік эканамічнага ведамства правёў серыю сустрэч з кіраўнікамі шэрагу міністэрстваў і ведамстваў гэтага расійскага рэгіёна, а таксама сумеснае пасяджэнне Рабочай групы па супрацоўніцтве Рэспублікі Беларусь з Рэспублікай Саха (Якуція) Расійскай Федэрацыі.
Сёння, 7 жніўня 2024г., Юрый Чабатар сустрэўся з Кіраўніком Рэспублікі Саха (Якуція) Айсенам Нікалаевым.
Падчас размовы Міністра эканомікі са старшынёй Урада Якуціі абмяркоўвалі далейшыя перспектывы двухбаковага супрацоўніцтва, пытанні павелічэння тавараабароту, паставак і абслугоўвання беларускай тэхнікі на прадпрыемствы гэтага расійскага рэгіёну.
«Наш падыход заключаецца ў кропкавай працы з кожным рэгіёнам Расіі. Усе тэрыторыі ўнікальныя, што стварае дынаміку. Тавараабарот з Якуціяй значна ўзрос апошнім часам, і мы бачым вялікі патэнцыял для далейшага супрацоўніцтва», – адзначыў Юрый Чабатар.
Па выніках сустрэчы дасягнуты дамоўленасці аб рэалізацыі плана сумесных мерапрыемстваў, накіраваных на развіццё сувязей у ахове здароўя, адукацыі, спорце, культуры і крэатыўных індустрыях. Бакі таксама абмеркавалі маючы адбыцца візіт якуцкай дэлегацыі ў нашу краіну.
Рабочы дзень Міністра эканомікі прадоўжыўся наведваннем крэатыўнага кластара «Квартал труда». Юрый Чабатар азнаёміўся з дзейнасцю кластара, яго медыялабараторыяй, а таксама паразмаўляў з рэзідэнтамі кластара, якія прадставілі свае праекты і дасягненні. Міністр высока ацаніў патэнцыял «Квартала труда» і падкрэсліў важнасць такіх ініцыятыў для ўмацавання эканомікі.