Юрый Чабатар: прадуктыўнае ўзаемадзеянне эканамічных ведамстваў Беларусі і Расіі працягвае ўмацоўвацца
Аб гэтым заявіў сёння, 1 лістапада 2024 года, Міністр эканомікі Юрый Чабатар на адкрыцці сумеснага пасяджэння калегій Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь і Міністэрства эканамічнага развіцця Расійскай Федэрацыі.
Паводле слоў Юрыя Чабатара, нашы краіны ўпэўнена ідуць па шляху паглыбленай інтэграцыі, фарміруючы агульныя прававыя асновы развіцця па ўсіх ключавых напрамках. І гэта праца дае магчымасць Беларусі дабівацца добрай дынамікі эканамічных паказчыкаў.
«За 9 месяцаў ВУП вырас на 104,5% – гэта значна вышэй за прагнозныя тэмпы і сярэднесусветныя. Пры гэтым усе галіны растуць ці маюць ўстойлівыя трэнды.
Сыход заходніх пастаўшчыкоў і вытворцаў дазволіў павялічыць нашу прысутнасць на расійскім рынку. І мы не спыняемся на дасягнутым.
У рэжыме non-stop ідуць кантакты ў рамках выканання Асноўных напрамкаў рэалізацыі палажэнняў Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы на 2024-2026 гады.
Сумесная праца эканамічных ведамстваў у рамках Саюзнай праграмы па збліжэнню макраэканамічнай палітыкі падвяла нас ушчыльную да пытання аб распрацоўцы прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Саюзнай дзяржавы.
Мы актыўна працавалі і па іншых вектарах: інвестыцыйная палітыка, падтрымка прадпрымальніцтва, працэдуры банкруцтва і гэтак далей.
Працягваецца рэгулярнае ўзаемадзеянне для аператыўнага ўстаранення перашкод ва ўзаемным гандлі.
Найбольш важнымі ў бліжэйшай перспектыве бачацца інвестыцыйнае ўзаемадзеянне, развіццё кааперацыі і імпартазамяшчэнне, сумесная праца па выхаду на рынкі трэціх краін, навукова-тэхналагічнае супрацоўніцтва.
Выказваю надзею, што сённяшняе пасяджэнне дасць магчымасць нам выпрацаваць новыя арыенціры на шляху да дасягнення мэт Саюзнага дагавора і вырашэння пастаўленых задач», – рэзюмаваў Міністр эканомікі.