Юрый Чабатар: навацыі заканадаўства аднаўляюць гістарычны сэнс асаблівага статусу рамеснай дзейнасці
Аб гэтым заявіў сёння, 30 жніўня 2024г., Міністр эканомікі Юрый Чабатар, каменціруючы ўнясенне змяненняў у Пастанову Савета Міністраў ад 28 чэрвеня 2024г. № 457.
Ключавое новаўвядзенне – вызначэнне Урадам пераліку відаў рамеснай дзейнасці. Як адзначыў у сувязі з гэтым кіраўнік эканамічнага ведамства, наспела неабходнасць упарадкаваць гэту сферу: сёння рамеснікам можа лічыцца і майстар, які вырабляе унікальныя вырабы з нацыянальным каларытам, і тыя, хто друкаваў сувеніры на 3D-друкарцы, варыў мыла і гэтак далей.
«У пераліку, зацверджаным дадзенай Пастановай, захавалася толькі пяць узбуйненых відаў. Яны ўвасабляюць творчасць людзей, якія валодаюць унікальнымі навыкамі і ўменнямі, характэрнымі для самабытных традыцыйных беларускіх рамёстваў. Размова ідзе аб бондарстве, кавальскай справе, вырабе пражы, апрацоўцы і роспісе вырабаў з дрэва, каменя, керамікі і іншых традыцыйных нацыянальных відах рамёстваў.
Пры гэтым мясцовыя органы ўлады надзелены правам вызначаць дадатковыя ўнікальныя і самабытныя віды на сваёй тэрыторыі. Такая магчымасць будзе садзейнічаць захаванню культурнай спадчыны нацыі і аўтэнтычнасці кожнага з рэгіёнаў, павысіць іх пазнавальнасць і турыстычную прывабнасць», – растлумачыў Юрый Чабатар.
Таксама дакументам устанаўліваюцца формы заявы на «рамесніцкі збор» і апавяшчэння аб яе спыненні.
Пастанова набывае моц з 1 кастрычніка бягучага года.