Юрый Чабатар: інвестыцыйная палітыка дзяржавы садзейнічае стварэнню «кропак росту» ва ўсіх рэгіёнах краіны
Аб гэтым заявіў сёння, 20 верасня 2024 г., Міністр эканомікі Юрый Чабатар на адкрыцці Беларускага інвестыцыйнага форуму ў г. Гомель.
Як адзначыў у сваім выступленні кіраўнік эканамічнага ведамства, тэма БІФ-2024 (сыравінная база для інвестыцый) – непарыўна звязана з Гомельшчынай, дзе сканцэнтраваны значная частка прыродных багаццяў беларускага Палесся, магутны індустрыяльны, навуковы і кадравы патэнцыял. Як вынік, вобласць – лідэр па адгрузках інавацыйнай прадукцыі, акумулюе пятую частку прамысловай вытворчасці краіны.
«У нас ёсць усе падставы спадзявацца на тое, што да паспяховых інвестыцыйных праектаў, якія рэалізуюцца сёння ў кожным раёне Гомельшчыны ў рамках праграмы «Адзін раён - адзін праект», хуткім часам дададуцца амбіцыйныя бізнэс-ідэі па засваенні нетраў.
Гэтаму закліканы садзейнічаць абноўлены Закон «Аб інвестыцыях», які ўкараніў новыя для нашай краіны інструменты падтрымкі: спецыяльны інвестыцыйны дагавор, прэферэнцыйны інвестпраект, бюджэтны трансферт і шэраг іншых.
У развіццё Закона прыняты ўжо пастановы Урада, дзе дакладна прапісаны патрабаванні, умовы і працэдуры.
Наша агульная задача – як мага хутчэй разабрацца ва ўсіх тонкасцях і пачаць працаваць з гэтымі інструментамі. Міністэрства адкрыта да кантактаў з усімі ўдзельнікамі інвестыцыйнага працэсу», – падкрэсліў Юрый Чабатар.
На заканчэнне свайго выступлення Міністр эканомікі пажадаў удзельнікам форуму плённых дыскусій, паспяховых перагавораў, новых рабочых кантактаў і выгадных кантрактаў.