Галоўная / Навiны

Юрый Чабатар: інвесціруючы ў тэхналагічнае развіццё і мадэрнізацыю прадпрыемстваў, мы фарміруем фундамент эканомікі будучыні

12/09
 Аб гэтым заявіў сёння, 12 верасня 2024 г., Міністр эканомікі Юрый Чабатар падчас рабочай паездкі ў Брэсцкую вобласць.

Кіраўнік эканамічнага ведамства сустрэўся з працоўным калектывам ААТ «Лунінецкі малочны завод». Напярэдадні гістарычнай даты –85-годдзя з дня ўз'яднання Заходняй Беларусі і БССР – з работнікамі прадпрыемства абмеркавалі важнасць захавання адзінства нацыі як неад'емнай умовы для ўмацавання дзяржаўнасці і ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця нашай краіны. Як адзначыў Міністр эканомікі, згуртаваныя духам стварэння, беларусы здолелі не толькі захаваць, але і значна прымножыць прамысловы патэнцыял, сфарміраваны нашымі папярэднікамі.

«За гады незалежнасці былі рэалізаваны многія высокатэхналагічныя і інфраструктурныя праекты. Пералік знакавых аб'ектаў папоўнілі Беларуская атамная электрастанцыя, Індустрыяльны парк «Вялікі камень», Беларуская нацыянальная біятэхналагічная карпарацыя. Гэтыя аб'екты і многія іншыя сучасныя вытворчасці фарміруюць новае высокатэхналагічнае аблічча айчыннай індустрыі.

І сёння, дзяржава стварае максімальна камфортныя ўмовы для таго, каб прадпрыемствы на месцах інвесціравалі ў тэхналагічнае развіццё і абнаўленне, фарміруючы фундамент эканомікі будучыні», – падкрэсліў Юрый Чабатар.

Міністр азнаёміўся з ходам рэалізацыі на заводзе інвестпраекта па будаўніцтве цэха для вытворчасці сухіх малочных прадуктаў. Таксама кіраўнік Міністэрства наведаў ААТ «Спецжалезабетон», якое мадэрнізуе свае вытворчыя магутнасці ў рамках ініцыятывы «Адзін раён - адзін праект».

«Асвойваючы выпуск новых імпартазамяшчальных, інавацыйных відаў прадукцыі, прадпрыемствы павышаюць сваю канкурэнтаздольнасць, адкрываюць новыя рынкі збыту. А гэта дазваляе забяспечваць рост заработных плат і ўзроўню жыцця насельніцтва ў рэгіёнах», – адзначыў Юрый Чабатар.

Міністр таксама наведаў ААТ «Палессеэлектрамаш» і фермерскую гаспадарку «Навіцкіх», азнаёміўся працай прадпрыемстваў.

Рабочы дзень кіраўніка эканамічнага ведамства працягнуўся маніторынгам рэалізацыі праектаў ініцыятывы «Адзін раён - адзін праект» у Ганцавіцкім і Ляхавіцкім раёнах. На пляцоўцы філіяла РНПЦ трансфузіялогіі і медыцынскіх біятэхналогій у Ганцавічах ствараецца высокатэхналагічная біяфармацэўтычная вытворчасць лекавых сродкаў. На ААТ «Ляхавіцкі льнозавод» вядуцца работы па арганізацыі вытворчасці катанізаванага льновалакна.

Юрый Чабатар абмеркаваў з кіраўнікамі перспектывы развіцця прадпрыемстваў, пытанні, якія ўзнікаюць у ходзе рэалізацыі праектаў, і шляхі іх вырашэння. Як было адзначана, праекты рэалізуюцца «ў графіку».
Тэгі