Галоўная / Навiны

Юрый Чабатар: Індустрыяльны парк "Вялікі камень" з'яўляецца адным з ключавых прыярытэтаў развіцця беларуска-кітайскага супрацоўніцтва.

19/07
 

Аб гэтым заявіў сёння Міністр эканомікі Юрый Чабатар, адкрываючы пасяджэнне Рабочай групы па пытаннях Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парку.

Пасяджэнне праходзіла пад старшынствам Міністра эканомікі Юрыя Чабатара і Намесніка Міністра камерцыі Кітайскай Народнай Рэспублікі Лін Цзі.

Як адзначыў Юрый Чабатар, 10 гадоў таму адбылося першае пасяджэнне Рабочай групы, заклаўшы трывалую аснову для далейшай актыўнай работы па стварэнню парку. Прыкладзеныя намаганні кітайскага і беларускага бакоў прынеслі свае вынікі. Сёння "Вялікі камень" - квітнеючы праект, у якім вядуць свой бізнэс больш за 130 рэзідэнтаў з 13 краін з аб'ёмам заяўленых інвестыцый 1,5 млрд даляраў.

У сваім выступленні кіраўнік эканамічнага ведамства абазначыў прыярытэтныя напрамкі далейшага развіцця Індустрыяльнага парку, якія трэба рэалізаваць сумесна з кітайскімі партнёрамі.

«Першае, высакаякаснае развіццё парка. Стаіць задача прыцягваць новых рэзідэнтаў з Кітайскай Народнай Рэспублікі з іх перадавым вопытам і якарнымі праектамі, якія змогуць сабраць вакол сябе сваіх партнёраў.

Другое, працяг будаўніцтва інфраструктуры. Гатовыя пляцоўкі для новых вытворчасцей вельмі неабходны.

Трэба будзе пачаць будаўніцтва інфраструктуры першай чаргі Цэнтральнай часткі парка, а таксама стварыць мультымадальны чыгуначны тэрмінал. Праект неабходны як у межах краіны, так і з улікам адкрываных магчымасцей на прасторы інтэграцыйных аб'яднанняў у рамках ШАС.

Трэцяе, развіццё медыцынскага кластара. Наша краіна - адзіная ў рэгіёне з такім магутным заканадаўствам у сферы развіцця традыцыйнай кітайскай медыцыны. За мінулы перыяд бягучага года 5 кампаній папоўнілі медыцынскі кластар парка. Разлічваем на прыход новых кітайскіх кампаній», - адзначыў Юрый Чабатар.

У якасці аднаго з перспектыўных вектараў развіцця Міністр эканомікі таксама абазначыў стымуляванне развіцця і падтрымкі стартап-праектаў у парку.

Кіраўнік міністэрства падкрэсліў, што ў Беларусі створаны спрыяльныя ўмовы для развіцця бізнесу і яны прадаўжаюць удасканальвацца.

Тэгі