Галоўная / Навiны

Юрый Чабатар: гандлёва-эканамічнае і інвестыцыйнае супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Кітаем устойліва развіваецца.

08/10
 

Аб гэтым заявіў сёння, 8 кастрычніка 2024 г., Міністр эканомікі Юрый Чабатар на сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Чжан Вэньчуанем.

Як адзначыў падчас перагавораў Юрый Чабатар, наш узаемны тавараабарот за апошняе дзесяцігоддзе дасягнуў гістарычнага максімуму, але пры гэтым ёсць магчымасці яго нарасціць, пашырыць таварную наменклатуру.

«Беларусь – важнейшы партнёр Кітая ў галіне высакаякаснай сельскагаспадарчай і харчовай прадукцыі. Мы зацікаўлены ў развіцці супрацоўніцтва з Кітаем па закупцы тэхналагічнага абсталявання, запчастак, па пастаўках прадукцыі беларускай тэхнікі, стварэнні сумесных прадпрыемстваў.

У жніўні 2024 г. падпісаны гістарычны дакумент – Пагадненне аб гандлі паслугамі і ажыццяўленні інвестыцый. Яго чаканы вынік – істотнае павелічэнне экспарту беларускіх паслуг у КНР і кітайскіх інвестыцый у Беларусь.

Камфортныя ўмовы для гэтага прапанаваны ў Кітайска-Беларускім індустрыяльным парку «Вялікі камень». На яго тэрыторыі ўжо сфарміравалася 5 кластараў: у сферах машына- і станкабудавання, тэлекамунікацыі, медыцыне і лагістыцы. Задача заўтрашняга дня – з'яўленне вытворчасцей новых фармацэўтычных прадуктаў, медыцынскага абсталявання.

У нашых сілах рэалізаваць усе гэтыя і многія іншыя перспектыўныя планы, узняць на новы ўзровень гандлёва-эканамічнае міжрэгіянальнае ўзаемадзеянне, сфарміраваць новы змест усепагоднага і ўсебаковага стратэгічнага партнёрства Беларусі і Кітая», – падкрэсліў Міністр эканомікі.

Тэгі