Галоўная / Навiны

Юрый Чабатар: галіновыя стратэгіі развіцця павінны быць увязаны з прыярытэтамі НСУР-2040

15/11
 

Аб гэтым заявіў сёння, 15 лістапада 2024 г., Міністр эканомікі Юрый Чабатар падчас сумеснага пасяджэння калегіі Мінэканомікі і ДКНТ.

Цэнтральнай тэмай мерапрыемства стаў разгляд праекта Стратэгіі развіцця цэлюлозна-папяровай, дрэваапрацоўчай і мэблевай прамысловасці да 2035 года.

Як нагадаў Міністр эканомікі, у новым прагнозным цыкле ўзмоцнена навукова-тэхнічны і галіновы складальнікі сістэмы планавых дакументаў.

«Кожная стратэгія, якая распрацоўваецца сёння рэгулятарамі, стане дарожнай картай па дасягненні прыярытэтаў і мэт Нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця да 2040 года.

Адпаведна, да вызначэння галіновых кропак росту неабходна падыходзіць комплексна. Важна ўлічваць існуючыя кампетэнцыі прадпрыемстваў, глабальныя трэнды, перспектыўныя нішы, магчымасці стварэння новых вытворчых ланцужкоў, пералікі тэхналогій і тавараў крытычнага імпарту для асваення ў Беларусі і шмат іншага.

Таксама сёння на парадку дня стаіць стратэгічная задача ўкаранення «лічбы» ва ўсе сферы дзейнасці. Вiдавочна, калі мы імкнемся ствараць новую вытворчасць і запатрабаваны прадукт, то «плюсам» да вышэйназваных напрамкаў павінны стаць канкрэтныя мерапрыемствы і праекты па цыфравізацыі вытворчых і бізнес-працэсаў.

Такі сістэмны паход дазволіць забяспечыць апераджальную дынаміку і дасягненне мэт устойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця», – падкрэсліў Юрый Чабатар.

Тэгі