Галоўная / Навiны

Юрый Чабатар: дзяржава працягне ствараць камфортныя ўмовы для з'яўлення ў рэгіёнах новых вытворчасцей

19/12

Аб гэтым заявіў сёння, 19 снежня 2024г., Міністр эканомікі Юрый Чабатар падчас рабочай паездкі ў Столінскі раён Брэсцкай вобласці.

Кіраўнік эканамічнага ведамства наведаў Гарынскі камбінат будаўнічых вырабаў і сустрэўся з працоўным калектывам. Міністр расказаў аб працы эканомікі, задачах рэгіянальнага развіцця. Таксама абмеркавалі перспектыўныя планы прадпрыемства і іншыя актуальныя пытанні, якія хвалююць работнікаў прадпрыемства.

«Сёння дзяржава праводзіць праактыўную інвестыцыйную палітыку, накіраваную на развіццё сацыяльнай і транспартнай інфраструктуры, умацаванне прамысловага патэнцыялу рэгіёнаў.

На вырашэнне гэтай задачы нацэлена і ініцыятыва «Адзін раён–адзін праект». Ужо зроблена нямала. За няпоўныя два гады колькасць рэалізуемых у рэгіёнах перспектыўных ідэй вырасла практычна ўдвая, а пул «гісторый поспеху» налічвае амаль 50 праектаў. Па выніках рэалізацыі гэтай ініцыятывы з'явіцца больш за 10 тысяч новых працоўных месцаў.

Будзе прадоўжана праца па стварэнню камфортных умоў для з'яўлення ў невялікіх населеных пунктах новых вытворчасцей, мадэрнізацыі дзеючых магутнасцей. І кожнаму прадпрыемству неабходна ўключацца ў гэты працэс: асвойваць выпуск новых відаў прадукцыі, займацца імпартазамяшчэннем, перапрацоўкай мясцовай сыравіны, і вядома ж, ствараць новыя працоўныя месцы», – падкрэсліў Міністр эканомікі.

Рабочы дзень кіраўніка Міністэрства прадоўжыўся наведваннем ТАА «КБ Столін» і фермерскай гаспадаркі «АльшаныАгра», ён азнаёміўся з ходам рэалізацыі інвестпраектаў ініцыятывы «Адзін раён-адзін праект». У 2023 г. была створана новая вытворчасць па металаапрацоўцы (ТАА «КБ Столін»), а сёлета датэрмінова завершаны інвестпраект па пашырэнні цяплічнага комплексу КФХ «АльшаныАгра». 
Тэгі