Галоўная / Навiны

Юрый Чабатар: дзяржава працягне падтрымліваць вытворцаў айчынных аналагаў імпартнай прадукцыі

20/09

Аб гэтым заявіў 20 верасня 2024 г. Міністр эканомікі Юрый Чабатар журналістам перад пачаткам урачыстай цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў і лаўрэатаў конкурсу «Імпартазамяшчэнне».

Конкурс праводзіўся сярод суб'ектаў гаспадарання Рэспублікі Беларусь па дзвюх намінацыях.

У намінацыі «Заказчык года» перамаглі арганізацыі, якія здолелі істотна скараціць імпартны складальнік свайго тавару, пашырыць наменклатуру закупак кампанентаў і камплектуючых у айчынных суб'ектаў МСП.

«Лепшымі з лепшых» у намінацыі «Вытворца года» сталі кампаніі, якія змаглі больш за іншых нарасціць аб'ёмы выпуску імпартазамяшчальнай прадукцыі і яе ўдзельную вагу ў агульным аб'ёме вытворчасці.

У гэтым годзе на конкурс паступіла 76 заявак, з якіх экспертная камісія вызначыла 5 пераможцаў і 7 лаўрэатаў.

Як адзначыў у сувязі з гэтым Юрый Чабатар, дзяржава прадоўжыць падтрымліваць вытворцаў айчынных аналагаў імпартнай прадукцыі, якія ўдзельнічаюць у кааперацыйных ланцужках буйных прамысловых прадпрыемстваў.

«Салідны прыз «лепшым з лепшых» у імпартазамяшчэнні дасць Беларускі фонд фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў – магчымасць атрымання на працягу 3 гадоў фінансавых рэсурсаў усяго пад 0,5 стаўкі рэфінансавання Нацбанка.

Але самай галоўнай узнагародай стане ўсеагульная пазнавальнасць іх прадукцыі. Для бізнэсу гэта вельмі эфектыўны інструмент маркетынгу і пасоўванні. І мы, са свайго боку, таксама зацікаўлены ў тым, каб папулярызаваць такі паспяховы вопыт, тавар, паслугу.

Таму разлічваем, што для пераможцаў і лаўрэатаў удзел у конкурсе стане новым этапам, дапаможа расці і развівацца», – падкрэсліў Міністр эканомікі.
Тэгі