Галоўная / Навiны

Юрый Чабатар: дзяржава паслядоўна нарошчвае вытворчы патэнцыял рэгіёнаў

16/08
 

Аб гэтым заявіў сёння, 16 жніўня 2024 г., Міністр эканомікі Юрый Чабатар падчас наведвання Гомельскай вобласці.

Рабочы дзень кіраўніка эканамічнага ведамства пачаўся ў Кармянскім раёне. Міністр азнаёміўся з работай філіяла № 2 ААТ "Рэчыцкі тэкстыль", паразмаўляў на вытворчасці з работнікамі прадпрыемства. У ходзе размовы з Міністрам работнікі задалі пытанні, якія іх цікавілі, і атрымалі кампетэнтныя тлумачэнні аб перспектывах развіцця прадпрыемства, рэгіёну і эканомікі ў цэлым.

«Па выніках першага паўгоддзя беларуская эканоміка дэманструе ўстойлівы рост. З апярэджаннем спрацавалі практычна ўсе асноўныя галіны – прамысловасць, сельская гаспадарка, гандаль, будаўніцтва, транспарт.

Эфектыўная праца эканомікі дазваляе забяспечваць рост заробкаў – у сярэднім 2270 рублёў у чэрвені, пенсіі ў рэальным выражэнні павялічыліся больш чым на 9 працэнтаў да ўзроўню мінулага года.

Каб захаваць гэтую дынаміку, працягваем працу па пашырэнні інвестыцыйнага партфеля, сістэмна нарошчваючы вытворчы патэнцыял рэгіёнаў.

У чэрвені яшчэ 28 бізнес-ідэй сталі часткай ініцыятывы «Адзін раён-адзін праект». Таксама прыняты рашэнні аб падтрымцы 11 імпартазамяшчальных праектаў.

Важна, што спісы такіх праектаў пастаянна пашыраюцца: прапрацоўваецца ўключэнне яшчэ 25 ініцыятыў. А гэта наш рэзерв будучага эканамічнага росту», – падкрэсліў Юрый Чабатар.

Міністр азнаёміўся з ходам выканання на прадпрыемстве інвестыцыйнага праекта па арганізацыі вытворчасці па пашыву коўдраў і ручнікоў, які рэалізуецца ў рамках даручэння Кіраўніка дзяржавы «Адзін раён-адзін праект». Першы этап праекту ўжо паспяхова рэалізаваны: у сакавіку 2024 г. участак выйшаў на праектную магутнасць.

У працяг працоўнай паездкі кіраўнік Міністэрства наведаў КУП «Кармалён». На прадпрыемстве рэалізуецца інвестпраект па рэканструкцыі вытворчасці з устаноўкай 2-струменевых ліній. Увод новых ліній дасць магчымасць нарасціць аб'ём вытворчасці льновалакна практычна ўдвая, плануецца стварэнне больш як 25 новых рабочых месц. Кіраўнік эканамічнага ведамства абмеркаваў з кіраўніцтвам прадпрыемства праблемныя пытанні, якія ўзнікаюць у працэсе рэалізацыі праекта і шляхі іх вырашэння.

Міністр таксама правёў прыём грамадзян у Кармянскім райвыканкаме, на якім адказаў на пытанні, якія датычацца вядзення рамеснай дзейнасці, і прымянення норм права, якія рэгулююць арэндныя адносіны.

Тэгі