Юрый Чабатар: для ўстойлівага развіцця прадпрыемствам неабходна рэалізоўваць больш імпартазамяшчальных і экспартаарыентаваных праектаў
Аб гэтым заявіў сёння, 21 лістапада 2024 года, Міністр эканомікі Юрый Чабатар падчас рабочай паездкі ў Гродзенскую вобласць.
Рабочы дзень кіраўніка эканамічнага ведамства пачаўся на ААТ «Ашмянскі мясакамбінат». Юрый Чабатар азнаёміўся з ходам рэалізацыі інвестпраекта па будаўніцтве новага цэха і сустрэўся з працоўным калектывам прадпрыемства. Міністр расказаў аб працы эканомікі, абмяркоўвалі планы развіцця камбіната, актуальныя пытанні, якія хвалююць грамадзян.
Асобнай тэмай гутаркі сталі маючыя адбыцца выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Паводле слоў Юрыя Чабатара, за гады незалежнасці маладая беларуская дзяржава, дзякуючы цвёрдай волі дзеючага Кіраўніка дзяржавы, плённаму ўзаемадзеянню ўсіх галін улады і кансалідацыі грамадства, дасягнула значных поспехаў.
«На працягу трох дзесяцігоддзяў наш народ неаднаразова дэманстраваў сталасць і мудрасць, захоўваючы пераемнасць і базавыя асновы сацыяльна-арыентаванай эканамічнай мадэлі развіцця.
У студзені беларусам зноў трэба прыняць лёсавызначальнае рашэнне. І важна памятаць, што кожны з нас нясе адказнасць за будучыню краіны. Перакананы, што выбар будзе зроблены правільны, і беларусы прагаласуюць за моцнага Прэзідэнта, які служыць свайму народу, мір, стабільнасць, далейшае развіццё краіны на прынцыпах сацыяльнай справядлівасці і стваральнай працы»,–- падкрэсліў кіраўнік Міністэрства.
Рабочая паездка Юрыя Чабатара прадоўжылася ў Астравецкім раёне наведваннем фермерскай гаспадаркі «Астравецкая індычка» і завода «Радыёдэталь».
«Попыт на беларускія тавары, асабліва на прадукты харчавання, у свеце высокі: узровень складскіх запасаў сёння ніжэй за сваё сярэдняе значэнне за апошнія 10 гадоў.
Аднак канкурэнцыя расце, а значыць вытворцам неабходна ўкладвацца ў тэхналагічнае абнаўленне, пастаянна пашыраць асартымент і павышаць якасць прадукцыі, актыўна прасоўваць яе на рынках.
Са свайго боку, дзяржава працягне ствараць спрыяльныя ўмовы для развіцця бізнесу, падтрымліваць прадпрыемствы, якія рэалізуюць імпартазамяшчальныя і экспартаарыентаваныя праекты», – адзначыў Юрый Чабатар.