Юрый Чабатар: Беларусь нацэлена на пашырэнне гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва з Кітаем
Аб гэтым заявіў сёння Міністр эканомікі Юрый Чабатар, выступаючы на восьмым пасяджэнні Камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве Беларуска-Кітайскага міжурадавага камітэта па супрацоўніцтве.
Пасяджэнне праходзіла пад старшынствам Міністра эканомікі Юрыя Чабатара і Намесніка Міністра камерцыі Кітайскай Народнай Рэспублікі Лін Цзі.
Як адзначыў Юрый Чабатар, прыярытэтам двухбаковага супрацоўніцтва з'яўляецца безумоўная рэалізацыя дамоўленасцей Лідэраў нашых краін.
У сваім выступленні Міністр эканомікі абазначыў ключавыя напрамкі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва нашых краін на бліжэйшую перспектыву.
«Першае. Нарошчванне двухбаковага гандлю.
Па выніках 2023 г. аб'ём тавараабароту паміж Беларуссю і Кітаем вырас на 33%, дасягнуўшы рэкордных 8 млрд. долараў. Неабходна працягваць дыверсіфікацыю экспарту нашых тавараў за кошт прадукцыі з высокай дабаўленай вартасцю, акрэдытацыю беларускіх вытворцаў, асваенне электронных пляцовак Кітая. Трэба больш актыўна задзейнічаць патэнцыял Кітайскай міжнароднай выставы імпарту для маштабнага прасоўвання беларускіх тавараў на рынак Кітая, іншых рэгіянальных выставак і форумаў.
Другое. Падрыхтоўка і падпісанне пула стратэгічных міжведамасных дакументаў у розных сферах эканомікі, якія створаць аснову для паглыблення двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва і выбудоўвання новых механізмаў узаемадзеяння.
Трэцяе. Сумеснае прамысловае развіццё і маштабны прыход кітайскіх тэхналогій і інвестыцый у Беларусь. Мы разлічваем на прыход кітайскіх прамых інвестыцый у праекты індустрыяльнага парка і іншых тэрыторый Беларусі ў рамках асноўных галін і кластараў: машынабудавання, электронікі і тэлекамунікацый, медыцыны. Стратэгічнымі напрамкамі супрацоўніцтва з'яўляюцца аўтамабілебудаванне і станкабудаванне. Вядзецца актыўная работа з кітайскімі кампаніямі-партнёрамі па стварэнню сумесных вытворчасцей.
Чацвёртае. Развіццё транспартна-лагістычнай сферы. Беларусь застаецца найкарацейшым шляхам перамяшчэння кантэйнерных цягнікоў з Кітая ў Еўропу і назад», - адзначыў Юрый Чабатар.
Міністр эканомікі таксама падкрэсліў важнасць рэалізацыі праектаў тэхніка-эканамічнай дапамогі, адзначыўшы, што будаўніцтва стадыёна і басейна павінна быць завершана ў бягучым годзе.