Юрый Чабатар: Беларусь адкрыта для перспектыўных бізнес-ідэй узбекскіх інвестараў
Аб гэтым заявіў Міністр эканомікі Юрый
Чабатар, выступаючы на пасяджэнні парламенцкай групы супрацоўніцтва Савета
Рэспублікі Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь і Сената Олій Мажліса
Рэспублікі Узбекістан у рамках II узбекска-беларускага жаночага бізнес-форума.
Паводле слоў Юрыя Чабатара, за апошнія пяць гадоў тавараабарот паміж
дзвюма краінамі вырас у 2,4 раза, станоўчая дынаміка захоўваецца і па выніках
першага паўгоддзя 2024 года. Развіваецца і інвестыцыйнае ўзаемадзеянне: у
2023-м аб'ём ПЗІ з Узбекістана ў эканоміку Беларусі вырас у больш як у 1,5 раза
да ўзроўню 2022-га.
«Нашы краіны зацікаўлены ў стварэнні сучасных высокатэхналагічных
прадпрыемстваў, выпуску канкурэнтаздольных тавараў, асваенні новых рынкаў. Усё
гэта патрабуе дадатковых інвестыцый у вытворчасць.
Беларусь імкнецца ствараць найбольш спрыяльныя ўмовы для
інвесціравання, удасканальваючы нацыянальнае заканадаўства. Акцэнт – на
зніжэнні выдаткаў пры рэалізацыі праектаў.
Прагрэсіўныя механізмы стымулявання вытворчых ініцыятыў, вялікі
пакет ільгот, прэферэнцый і іншых форм падтрымкі прапануе наш абноўлены Закон «Аб
інвестыцыях».
Кампаніі, накіраваныя на рэалізацыю высокатэхналагічных і
інавацыйных праектаў, могуць скарыстацца льготамі і прэферэнцыямі,
прапанаванымі рэзідэнтам Індустрыяльнага парку «Вялікі камень».
Ужо больш за 25 гадоў у Беларусі паспяхова рэалізуюцца праекты па
фарміраванні свабодных эканамічных зон. У іх развіццё ствараюцца прамысловыя
паркі тыпу «грынфілд» з камфортнымі ўмовамі для арганізацыі новых вытворчасцей.
Адпаведныя пілотныя праекты сёння рэалізуюцца ў гарадах Баранавічы і Пінск», –
адзначыў Міністр эканомікі.
На заканчэнне свайго выступлення Юрый Чабатар запрасіў прадстаўнікоў дзелавой супольнасці Узбекістана больш актыўна рэалізоўваць свае перспектыўныя бізнес-ідэі ў Беларусі, ствараць новыя і пашыраць дзеючыя кааперацыйныя сувязі паміж нашымі дзяржавамі.