Юлія Ясніцкая: прымяненне працэдуры санацыі дазволіла захаваць вытворчасць і працоўныя калектывы 14 прадпрыемстваў Брэсцкай вобласці
30/09
Начальнік Брэсцкага аддзела па санацыі і банкруцтве Юлія Ясніцкая прыняла ўдзел у сходзе крэдытораў ААТ «Пінскі вінаробны завод». Санацыя прадпрыемства падыходзіць да завяршальнай стадыі.
За перыяд санацыі забяспечана прыбытковая работа завода, пашырыўся асартымент за кошт тавараў з высокім дабаўленым коштам, асвоены выпуск новых відаў імпартазамяшчальнай і інавацыйнай прадукцыі (у прыватнасці, беларускага каньяку).
Паводле слоў Юліі Ясніцкай, прымяненне санацыі ў якасці інструмента фінансавага аздараўлення дало магчымасць захаваць вытворчасць і працоўныя калектывы 14-ці прадпрыемстваў вобласці, у ліку якіх ААТ «Дварэцкі», ААТ «Макраны», ААТ «Цеплапрыбор» і іншыя. У Брэсцкім рэгіёне зараз саніруецца яшчэ 4 прамысловыя прадпрыемствы.
«Грамотныя стратэгіі фіназдараўлення даюць магчымасць стабілізаваць дзейнасць прадпрыемстваў і выйсці на эфектыўную працу», – адзначыла прадстаўнік Мінэканомікі.