Галоўная / Навiны

Юлія Ясніцкая: добры антыкрызісны кіраўнік павінен быць пісьменным юрыстам

06/11

Аб гэтым заявіла начальнік Брэсцкага аддзела па санацыі і банкруцтве Юлія Ясніцкая.

Прадстаўнік Мінэканомікі прыняла ўдзел у першым этапе навучання ў рамках праграмы «Прававое рэгуляванне гаспадарчай дзейнасці арганізацый», арганізаванай Брэсцкай абласной арганізацыйнай структурай РДГА «Беларускае таварыства «Веды».

Юлія Ясніцкая расказала практыкуючым юрыстам вобласці аб асаблівасцях Закона «Аб урэгуляванні неплацежаздольнасці». Падчас навучання былі разгледжаны аспекты прававога рэгулявання гаспадарчай дзейнасці прадпрыемстваў у працэдуры неплацежаздольнасці і практыка прымянення заканадаўства аб банкруцтве. 
Тэгі